From Wikipedia, the free encyclopedia
Якуб Ігнацы Дадэрка (па-польску: Jakub Ignacy Dederko; 15 ліпеня 1753, Вількамірскі павет — 13 лютага 1829) — рымска-каталіцкі дзяяч, менскі біскуп (1798—1816)[1].
Якуб Дадэрка. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
Герб «Дадэркалы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 15 ліпеня 1753 |
Памёр | 13 лютага 1829 |
Род | Дадэркі |
Бацькі | Караль Дадэрка[d] Клара з Міравіцкіх[d] |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Кавалер ордэнаў Сьв. Станіслава (1789), Белага Арла (1794), Сьв. Ганны І ступені (1808), Сьв. Ўладзімера ІІ ступені (1812).
Прадстаўнік шляхецкага роду Дадэркаў гербу «Дадэркала» [2], сын Караля, скарбніка драгіцкага, і Кляры зь Міравіцкіх.
Па навучаньні ў Віленскай Акадэміі 14 жніўня 1770 уступіў у Таварыства Езуса. Па скасаваньні ордэна выехаў у Польшчу.
У 26 жніўня 1776 беларускі суфраган-біскуп Фэлікс Тавянскім пасьвяціў яго ў сьвецкія сьвятары. Канонік Віленскае катэдры (1781), дэпутат літоўскага духоўнага трыбуналу (1783, 1786, 1788, 1791), інфулят Алыцкі (1789).
Дзякуючы пратэкцыі караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1789 прызначаны луцкім біскупам, але з прычыны падкопаў таргавіцкіх канфэдэратаў яму не ўдалося атрымаць намінацыі.
Па акупацыі Вялікага Княства Літоўскага войскамі Расейскай імпэрыі ў 1793 сустракаўся з генэралам М. Крачэтнікавым як дэлегат Віленскае і Луцкае капітулаў, а таксама Алыцкае калегіяты (1795). У наступным годзе ў той жа якасьці накіраваўся да Паўла І.
У верасьні 1798 прызначаны першым біскупам менскім. Прыкладаў вялікія намаганьні дзеля адбудовы і аздабленьня Менскае катэдры. Заклаў у 1810 у Менску Таварыства дабрачыннасьці для бяздомных, сіротаў, жабракоў і невылечна хворых.
У француска-расейскую вайну (1812) выступіў супраць Расеі і 19 ліпеня абвясьціў з амбона катэдры «Менскую канфэдэрацыю». У 16 траўня 1816 расейскія ўлады выслалі Я. Дадэрку ў Алыку, дзе ён заставаўся пад наглядам Луцкага біскупа да самае сьмерці[3].
У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі захоўваюцца дзьве пячаткі, якія належалі Яго Эксцэленцыі[3]:
Легенда па колу: IACOBUS. IGNATIUS : DEDERKO : DEI : ET APOSTOLICE : SEDIS : GRATIA : PRIMUS : MINSCENSIS EPISCOP. (Якуб Ігнаці Дадэрка Міласьцю Божай і Апостальскае Сталіцы Першы Менскі біскуп.)
Воск, чырвоны, шырыня 67 мм.[4]
Сургуч, чырвоны, шырыня 30 мм.[5]
Папярэднік — |
Менскія біскупы 1798—1829 |
Наступнік Матэвуш Ліпскі |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.