Іван Альгімонтавіч Гальшанскі
(XIV—XV стст.) намесьнік кіеўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Альгімонтавіч Гальшанскі (? — па 1401) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік кіеўскі.
Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Гальшанах. Атрымаў ад Вітаўта вялікія воласьці Глуск і Парэчча на Пцічы, Дубровіцкае княства на Гарыні[1].
Remove ads
Імя
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Iwan Augmenten son (29 верасьня 1379 году[2])[3]; herczog Iwan von Galschan Ougemundes son (19 студзеня 1390 году)[4]; Jwan Augemunden son (Мэмарыял Вітаўта, 1390 год)[5]; Iwanen Awmunten son (23 красавіка 1398 году)[6]; Iwan von Goltscha[7], Iwan de Golscha[8] (12 кастрычніка 1398 году); Yvanus Olgimunti cum filiis suis videlicet Andrea et Semeone et caeteris (18 студзеня 1401 году)[9]; Мы, княз Иванъ Олкимонтович (5 лютага 1401 году)[10]; князь Иванъ Овгимонтовъ (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[11]; князя Олгимонтовича Иоанна (канец XV — пачатак XVI ст.)[12].
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага княскага роду, сын Альгімонта Гальшанскага.
Актыўна падтрымліваў Вітаўта ў час яго змаганьня за ўладу, двойчы выяжджаў зь ім у Прусію. У 1390 годзе ачольваў пасольства, што адвозіла ў Маскву дачку Вітаўта Соф’ю, нявесту вялікага князя маскоўскага Васіля I Дзмітрыевіча. 3 1392 году быў адным з набліжаных Вітаўта, уваходзіў у раду вялікага князя. 3 1396 году быў намесьнікам у Кіеве. Засьведчыў Салінскую ўмову (1398 год) і Віленска-Радамскую унію (1401 году).
Ажаніўся з Агрыпінай (1350 або 1352 — ?), дачкой смаленскага князя Сьвятаслава Іванавіча і сястрой Ганны, жонкі вялікага князя Вітаўта. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Аляксандар Нялюб (каля 1364 або 1346 — па 1406)
- Барыс (каля 1368—1399)
- Сямён Люты (каля 1370—1433)
- Міхайла (каля 1372—1433) — намеснік кіеўскі
- Андрэй (каля 1374 — ?)
- Ульляна (1378—1448), выйшла замуж за Iвана Мсьціславіча Хоцета, князя карачаўскага; з 1418 году — за вялікага князя літоўскага Вітаўта
Remove ads
Мова і культура
Змацаваў дакумэнты ад 19 студзеня 1390 году і 12 лютага 1401 году пячацьцю з рускім надпісам[13][14]:
ПЕЧАТЬ ИВАНА ОЛГИМОНТОВИЧА
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads