Альгімонт Гальшанскі

(XIV ст.) літоўскі князь From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альгімонт Гальшанскі (першая палова XIV ст. — паміж жніўнем і кастрычнікам 1393) — літоўскі князь, пачынальнік роду Гальшанскіх.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Паводле крыжацкага помніку «Паведамленьні аб літоўскіх дарогах», цэнтар уладаньняў Альгімонта быў у Гальшанах[1].

Remove ads

Імя

Алгемунд, Алгмунд, Алкмунт або Алкемонт (Algemundus, Algmundus[2][3], Alchemundo[4], Alhmunt, Alcmunt, Alchemont[5][6]) — імя германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова -алг- (-алк-, -гэлк-) (імёны ліцьвінаў Альгін, Альгерд; германскія імёны Heligin, Algardus) паходзіць ад гоцкага alhs 'бажніца', германскага helig 'сьвяты', а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[8] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[9]. Такім парадкам, імя Альгімонт азначае «сьвятая гарлівасьць»[10]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Augemund (Augemundus[11][12], Augemundr) зь першай асновай аўг-[13], якая паходзіць ад гоцкага augjan 'паказваць, зьяўляцца'[14].

Адпаведнасьць імя Альгімонт германскаму імю Alhmund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[15].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Angemunt (1383 год)[16]; in Ongemundes hoff Galschan (паміж 1384—1401 гадамі)[17]; Olgemont et Borizszo duces Lithwanie («Kalendarz Krakowski» пад 1385 годам)[18]; ducis Olgimundi (1387—1394 гады)[19]; княз Олгимонтъ (1389—1402 гады)[20][21]; Овгимонта и Братошу (Наўгародзкі чацьверты летапіс[22] і Сафійскі першы летапіс[23]).

Remove ads

Біяграфія

У 1383 годзе Альгімонт браў удзел у перамовах вялікага князя Ягайлы з пасламі вялікага магістра, у канцы 1384 году зь іншымі пасламі ён паехаў у Кракаў, дзе 18 студзеня 1385 году прасіў для вялікага князя літоўскага рукі каралевы польскай Ядвігі. Напэўна, у пачатку 1389 года, Альгімонт з Братошам паехаў у Ноўгарад, каб весьці з наўгародцамі перамовы пра прыняцьце на прыгарады князя Лугвена Альгердавіча — брата Ягайлы[24].

У канцы 1380-х — пачатку 1390-х гадоў князь Альгімонт быў сярод выдаўцоў паручных граматаў за баярына Братошу (1387—1394) і князя Жадзівіда (жнівень — кастрычнік 1393 году)[24].

Памёр не пазьней за кастрычнік 1393 году, калі яго сын князь Іван атрымаў кіеўскае намесьніцтва ад вялікага князя Вітаўта[25].

Беларуска-літоўскія летапісы XVI ст. называюць Альгімонта намесьнікам Кіеўскім у часы Гедзіміна, але цяпер сам факт захопу Кіева за Гедзімінам лічыцца сумнеўным. У тых жа летапісах Альгімонта часта называюць сынам Міндоўга, а таго сынам легендарнага ГольшыЯўрэінаўскім летапісе Альгімонт называецца сынам самога Гольшы)[26].

У Кіеўска-Пячэрскім памяньніку (канец XV — пачатак XVI ст.) зьмяшчаецца запіс «Княз Олгимонта, нареченного в святом крещении Михаила, а в иноцех Евфимия». Аднак гэты ўпамін, запісаны прыкладна праз стагодзьдзе па імавернай сьмерці Альгімонта, нельга лічыць надзейным[27].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads