Ігар Зюлеў

беларускі футбаліст, абаронца From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігар Зюлеў (нар. 5 студзеня 1984 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец менскай школы «Алімпія». Пачаў прафэсійную кар’еру ў 2002 годзе ў складзе слонімскага «Камунальніка», дзе выступаў на пазыцыі нападніка. Пазьней гуляў за «Смаргонь» і «Шахцёр». У ліпені 2009 году перайшоў у наваполацкі «Нафтан». У сэзоне 2012 году звычайна гуляў на пазыцыі флянгавага абаронцы. Сэзон 2013 году праз адсутнасьць у камандзе правага абаронцы пачынаў на гэтай пазыцыі, але пасьля прыходу ў клюб Ігара Бурака стаў звычайна выкарыстоўвацца на флянгу паўабароны.

У сэзоне 2014 году, пасьля зыходу з каманды Бурака, замацаваўся ў якасьці асноўнага правага абаронцы каманды. У лютым 2015 году на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам»[2]. Сэзон 2015 году пачаў на пазыцыі правага абаронцы, а пасьля прыходу ўлетку ў каманду Сяргея Карповіча перайшоў на месца правага паўабаронцы. У студзені 2016 году, не зважаючы на фінансавыя цяжкасьці «Нафтану»[3], падоўжыў кантракт і на наступны сэзон[4]. У сэзоне 2016 году быў асноўным правым паўабаронцам навапалачанаў.

З студзеня 2017 году трэнаваўся зь «Іслаччу», зь якой у лютым падпісаў кантракт[5]. Замацаваўся ў стартавым складзе «Іслачы», выступаў на пазыцыі левага абаронцы або паўабаронцы. У канцы 2018 году стала вядома, што Зюлеў завяршае кар’еру футбаліста. Свой апошні матч згуляў 2 сьнежня 2018 году ў матчы апошняга туру супраць магілёўскага «Дняпра» (3:2), правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў у якасьці капітана.

Трэнэрская

Пасьля завяршэньня кар’еры застаўся працаваць у структуры «Іслачы»[6]. У студзені 2019 году стаў памочнікам галоўнага трэнэра Віталя Жукоўскага[7]. У лютым 2020 году перайшоў на працу ў юнацкую каманду клюбу[8].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads