Сяргей Карповіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Карповіч (нар. 29 сакавіка 1994 году, Пятрышкі, Беларусь) — беларускі футбаліст, абаронца ўзбэцкага клюбу «Наўбахор» і нацыянальнай зборнай Беларусі. У 2023 і 2024 гадах прызнаваўся найлепшым абаронцам Найвышэйшай лігі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец СДЮШАР менскага «Дынама», з 2010 году пачаў гуляць за дубль менчукоў. Сэзон 2013 году павёў у арэндзе ў клюбе «Бяроза-2010», дзе трывала гуляў у аснове, дамапог клюбу заняць выніковае 5-е месца ў Першай лізе. Па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2013 году вярнуўся ў «Дынама»[5].
Сэзон 2014 году пачаў у дублі «Дынама». 4 траўня 2014 году дэбютаваў за «Дынама» у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на 89-й хвіліне замест Андрэя Залескага ў матчы супраць «Белшыны» (4:1). Пазьней стаў трывала зьяўляцца ў стартавым складзе менскага клюбу на пазыцыі правага абаронцы, здолеўшы выцесьніць з складу Залескага. Падчас групавога раўнду Лігі Эўропы сэзону 2014—2015 гадоў малады абаронца правёў 4 матчы за клюб.
Пасьля сыходу з клюбу галоўнага трэнэра Ўладзімера Жураўля і пачаткам працы новага спэцыяліста Душана Угрына, Сяргей ня страціў сваё месца ў асноўным складзе, выйшаўшы ў дэбютным матчы сэзону 2015 году супраць гарадзенскага «Нёману». У ліпені 2015 году быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану» да канца сэзону[6]. У сакавіку 2016 году аддадзены ў арэнду клюбу «Менск»[7], у ліпені 2016 году вярнуўся ў менскае «Дынама»[8]. У сакавіку 2017 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Гарадзея» да канца сэзону[9]. У ліпені 2017 году вярнуўся ў «Дынама» з арэнды[10]. У сьнежні 2017 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ», зь якім падпісаў кантракт на два гады[11]. У студзені 2019 году падпісаў кантракт з клюбам «Іслач»[12]. У складзе новай каманды хутка замацаваўся на пазыцыі асноўнага правага абаронцы. У лістападзе 2019 году падоўжыў кантракт з клюбам[13]. Заставаўся гульцом стартавага складу ў сэзоне 2020 году, згуляўшы ўсе 30 матчаў у чэмпіянаце Беларусі.
У студзені 2021 году накіраваўся на прагляд у расейскі клюб «Тамбоў», аднак пераход не адбыўся. У лютым 2021 году пакінуў «Іслач»[14] і неўзабаве далучыўся да казаскага «Кайсару», зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[15]. Пакінуў «Кайсар» паводле пагадненьня бакоў у ліпені 2021 году[16] і неўзабаве стаў гульцом калінінградзкай «Балтыкі»[17]. Пакінуў расейцаў паводле заканчэньня кантракту ў чэрвені 2022 году[18].
У ліпені 2022 году склаў угоду з гарадзенскім «Нёманам»[19]. Замацаваўся ў першай адзінаццатцы каманды. У пачатку 2023 году не прымаў удзел у таварыскім матчах каманды, а ў лютым падоўжыў кантракт з гарадзенцамі[20]. Паводле вынікаў сэзону 2023 году дапамог камандзе здабыць срэбныя мэдалі чэмпіянату Беларусі, а сам быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату[21]. У студзені 2024 году падпісаў новае пагадненьне зь «Нёманам»[22]. Гулец выдатна згуляў і наступны сэзон, зноў дапамогшы здабыць срэбныя мэдалі чэмпіянату. Як і годам раней Карповіч быў прызнаны найлепшым абаронцам лігі. У сьнежні 2024 году далучыўся да ўзбэцкага клюбу «Наўбахор», які быў бронзавым прызэрам мясцовага першынства[23][24].
Remove ads
Міжнародная
У 2010—2012 гадах гуляў за юнацкія зборныя Беларусі. Улетку 2013 году выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў). 25 студзеня 2014 году дэбютаваў у зборнай да 21 году ў матчы супраць зборнай Казахстану на Кубку Садружнасьці. Хутка замацаваўся ў моладзевай зборнай як асноўны правы абаронца.
23 лютага 2020 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Узбэкістану (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
Remove ads
Дасягненьні
«Дынама»:
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2014
«Нёман»:
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2023, 2024
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2024
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2023
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads