Ігар Случак

беларускі праўнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігар Случак
Remove ads

І́гар Уладзі́меравіч Случа́к (нар. 1984, Сьвяцілавічы, Веткаўскі раён, Гомельская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі юрыст[1], беларускі палітык[2][3][4][5].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Балятаваўся на выбарах ў Палату Прадстаўнікоў Беларусі 2012 году па Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе №34[6]. Зь 2019 году пражываў з жонкай Алінай Нагорнай і сынам Стэфанам у пасёлку Перасека Рагачоўскага раёну (Гомельская вобласьць). У кастрычніку 2023 году эвакуяваны ад рэжыму Лукашэнкі фондам BYSOL разам з сямёй ў Вільню[7].

Remove ads

Біяграфія

Навучаўся ў Гомельскім дзяржаўным машынабудаўнічым тэхнікуме, пасьля на юрыдычных факультэтах Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны[8] і Тартускага ўнівэрсытэту (Эстонія)[9][10] па спэцыяльнасьць — «Правазнаўства».

Палітычная дзейнасьць

Thumb
Мапа кампаніі «Справаводзтва па-беларуску!». Адказы раённых і гарадзкіх выканаўчых камітэтаў. Чырвоным — адказы па-расейску, жоўтым — спачатку па-расейску, пасьля па-беларуску, зялёным — па-беларуску, шэрым — няма адказу

Быў даверанай асобай кандыдатаў у дэпутаты на мясцовых выбарах 2007 году й парлямэнцкіх выбарах 2008 году. У 2010 і 2014 годзе балятаваўся ў дэпутаты Гомельскага гарадзкога Савету дэпутатаў[11], у 2014 годзе — у Гомельскі абласны Савет дэпутатаў. На выбарах ў Палату Прадстаўнікоў Беларусі 2012 году па Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе №34 набраў 4,9% галасоў (2267 чалавек) і заняў 3 месца з чатырох кандыдатаў[12].

Remove ads

Грамадзкая дзейнасьць

18 ліпеня 2009 году распачаў грамадзянскую ініцыятыву «Справаводзтва па-беларуску!»[13], мэтаю якой зьяўляецца перавод справаводзтва ў дзяржаўных і іншых установах і арганізацыях на беларускую мову, зьмяненьне заканадаўства аб мовах і павышэньне статусу беларускай мовы ў Беларусі[14][15][16][17][18][19]. Як працяг лябіяваньня заканадаўчых зьменаў у кірунку павышэньня статусу беларускай мовы была ініцыятыва пэрсанальнага звароту да кожнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Парлямэнту Беларусі з прапановаю ўнясеньня зьменаў у закон «Аб мовах» [20][21][22], а таксама ў Законы «Аб абароне правоў спажыўцоў»[23][24][25][26] і «Аб рэкляме»[27]. 18—19 ліпеня 2009 году быў дэлегатам 5-га Зьезду беларусаў сьвету ад Эстоніі, дзе на той час навучаўся[28].

31 сакавіка 2010 году ініцыяваў доўгатэрміновую пэрсанальную кампанію «Народны дэпутат», скіраваную на вырашэньне праблем гараджан у сфэры жыльлёва-камунальнай гаспадаркі і прававой сфэры.[29]. Зьяўляўся сябрам грамадзкага аб’яднаньня «Прававая Ініцыятыва»[30].

У выніку штодзённай перапіскі з дэпутатамі і чыноўнікамі ў Закон Беларусі «Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў» унесьлі зьмяненьні, паводле якіх адказ даецца на мове звароту[28]. У жніўні 2015 году гарадзенскі футбольны клюб «Нёман» у адказ на зварот Ігара Случака паабяцаў пашырыць выкарыстаньне беларускай мовы ў сваёй дзейнасьці. На Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага 2016 году запусьцілі беларускамоўную вэрсію вэб-бачыны «Нёману» і разьмясьцілі ў Сеціве відэаролік па-беларуску з удзелам футбалістаў, сярод якіх быў Павал Забелін[31]. У 2016 годзе распачаў паўсядзённую кампанію зваротаў наконт парушэньняў Закону «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь»[28].

27 студзеня 2017 году ў адказ на зварот Случака Суд Навабеліцкага раёну Гомля (судзьдзя Зьміцер Казлоў) спагнаў з 24-гадовага месьціча 230 рублёў (120 даляраў) за абразьлівы камэнтар пра беларускую мову ў сацыяльнай сетцы «Ў кантакце». Спагнаньне складала 10 базавых велічыняў, што было найбольшым паводле артыкулу 9.22 Кодэксу Беларусу аб адміністрацыйных правапарушэньнях[32]. 9 кастрычніка 2018 году разам з Алінай Нагорнай выдаў кішэнную брашуру «Абаронім мову». Першая частка брашуры ўтрумлівала парады, інструкцыі і прыклады напісаньня зваротаў аб парушэньні моўных правоў. Другая частка дапаможніка зьмяшчала вытрымкі з заканадаўства Беларусі пра моўныя правы, у тым ліку з 4-х законаў Беларусі — «Аб дзяржаўнай службе», «Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў», «Аб мовах» і «Аб натарыяце». Тамсама прыводзіліся дапаможныя ўрыўкі з Канстытуцыі Беларусі і 5 кодэксаў — аб адукацыі і аб судовым ладзе ды 3-х працэсуальных: Гаспадарчага працэсуальнага, Грамадзянскага працэсуальнага і Крымінальна-працэсуальнага. Дызайн вокладкі выканаў Аляксандар Арсёнаў[33]. 9 красавіка 2019 году разам з Алінай Нагорнай распачаў ініцыятыву «Умовы для мовы» для сачэньня за разьмяшчэньнем выканкамамі асноўных зьвестак на сайтах па-беларуску. Паводле Пастановы Савету міністраў Беларусі ад 23 кастрычніка 2017 году № 797 гэтая ўмова набыла моц 1 студзеня 2019 году[34]. 16 ліпеня 2019 году ў межах кампаніі «Беларускім вуліцам — шыльды па-беларуску» ад ініцыятывы «Умовы для мовы» ў Баранавічах замянілі дарожны знак па вуліцы Леніна на беларускамоўны ў адпаведнасьці з Правіламі дарожнага руху і СТБ[35]. 29 ліпеня 2019 году Ігар Случак дамогся такой замены ў Слуцку[36]. 9 студзеня 2020 году выдаў дзіцячую кнігу вершаў Лізы Шміт «Кошык вожыка», сабраўшы ахвяраваньні каля 200 чалавек на пляцоўцы «Талака». Кнігі перадалі ў дзіцячыя сады Слуцка і 30 дзіцячых садкоў Слуцкага раёну[37]. У лютым 2020 году ў адказ на зварот Ігара Случака і салігорскага шахтара Глеба Сандраса ў Менскі гарвыканкам з тэставальніцы «Эпаму» спагналі 270 рублёў (110 $) за абразу беларускай мовы ў сацсетцы «Фэйсбук». Папярэдне ў сьнежні 2019 году яе звольнілі з «Эпаму» за абразьлівыя і незаконныя паводзіны, якія «ідуць насуперак карпаратыўнай культуры»[38]. 16 чэрвеня 2020 году вярнуў герб «Пагоня» на памятны крыж героям Слуцкага збройнага чыну ў Грозаве (Капыльскі раён)[39].

Remove ads

Культурніцкая дзейнасьць

Быў адным з заснавальнікаў беларускамоўнага друкаванага сродку масавай інфармацыі — малатыражнай (299 асобнікаў) газэты «Гомельскія Навінкі», што выходзіць з 2007 году. У 20102011 зьяўляўся намесьнікам старшыні Гомельскае мескае арганізацыі Грамадзкага аб’яднаньня "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Займаецца дасьледваньнем гісторыі беларускага студэнцтва Тартускага ўнівэрсытэту ў пэрыяд з 1632 па 1918 гады[9]. Асноўная тэматыка дасьледаваньняў зьвязана з вывучэньнем пэрыяду навучаньня ў Тартускім унівэрсытэце Антона Луцкевіча, Усевалада Ігнатоўскага, Радаслава Астроўскага, а таксама студэнтаў Гомельшчыны[10] і беларускіх студэнцкіх арганізацыяў Тартускага ўнівэрсытэту.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads