Ільля Трачынскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ільля́ Трачы́нскі (нарадзіўся 29 траўня 1989 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачынаў дарослую кар’еру ў дублі салігорскага «Шахцёру», але за асноўную каманду гэтак і не згуляў. У 2011 годзе гуляў у Найвышэйшай лізе за «Віцебск», аднак правёў толькі 6 матчаў за сэзон, а каманда вылецела ў Першую лігу. У 2012—2014 гадах гуляў у Першай лізе за «Віцебск», «Іслач» і «Смалявічы-СТІ».
У 2015 годзе пераехаў у Летуву, стаўшы гульцом дэбютанта A-Лігі — клюбу «Утэніс». Спачатку быў гульцом асноўнага складу, але ў канцы сэзону страціў месца ў першай адзінаццатцы. У 2016 годзе выступаў за іншы летувіскі клюб «Шылас», якому дапамог атрымаць перамогу ў другім дывізіёне і прасунуцца ў A-Лігу.
У студзені 2017 году прыбыў на прагляд у «Слуцак», зь якім у выніку падпісаў кантракт[3]. У складзе каманды пачаў выходзіць на замену ў канцы матчаў. 25 чэрвеня 2017 году адзначыўся сваім першым голам у Найвышэйшай лізе, калі пасьля выхаду на замену ў канцы сустрэчы ўлучыў мяч у браму «Віцебска», чым прынёс случакам перамогу зь лікам 1:0. У жніўні 2017 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў слуцкі клюб[4] і пазьней далучыўся да «Воршы».
У пачатку 2018 году далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта» і пачаў у ягоным складзе сэзон 2018 году. Быў капітанам каманды. У студзені 2019 году перайшоў у менскі НФК[5], пакінуў каманду ў жніўні таго ж году[6] і далучыўся да «Слоніма-2017»[7], дзе гуляў да сканчэньня сэзону, быў адным з асноўных гульцоў.
У красавіку 2020 году стаў гульцом рагачоўскага «Дняпра», які на наступны год змяніў назву на «Макслайн». Паводле вынікаў сэзону 2021 году дапамог камандзе прабіцца ў Першую лігу. У лютым 2022 году падоўжыў пагадненьне з рагачоўскім клюбам[8]. Сэзон 2022 году пачынаў, выходзячы на замену, аднак хутка замацаваўся ў стартавым складзе. Дапамог камандзе паводле вынікаў сэзону выйсьці ў Найвышэйшую лігу, забіўшы вырашальны гол у пераходных матчах супраць койданаўскага «Арсэналу». Аднак, клюб ня быў дапушчаны да ўдзелу ў элітным дывізіёне.
У лютым 2023 году падоўжыў кантракт з «Макслайнам»[9], які пераехаў у Віцебск. У сэзоне 2023 году стаў капітанам каманды. У сьнежні 2023 году пакінуў клюб[10] і завяршыў прафэсійную кар’еру[11].
Міжнародная
У 2009 годзе згуляў у адным матчы за зборную Беларусі (да 20 гадоў).
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads