Ільць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ільць — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гілда, Гілта, Гілт або Ілдзя (Hildo, Hilto, Hilt, Ildia[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гілд- (-ілт-, -гелт-) паходзіць ад германскага hildiō 'бой'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Гільцін, Ілбуць, Ілгут, Гільтэр, Гельтман (Гільман). Адзначаліся германскія імёны Hiltin, Ilbuth (Hiltiboto), Illgut (Hiltgudis), Hilder, Heltmann (Hillmann).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Helt, Hiltosz, Hildebrand, Hildegundis, Hildmar, Hildewigis, Hiltwin, Mathildis[4].

У Прусіі (ваколіцы Мэмэлю) бытавала імя Ілгаўд[a]: Pawel Illgawd (1511—1520 гады)[6], таксама існавалі вёскі Maszerim Ilgaude і Ilgauden[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Петръ Илтевичъ (1567 год)[8][b].

Remove ads

Носьбіты

Заўвагі

  1. Адзначалася старажытнае германскае імя Ilgaudus[5]
  2. Таксама:
    • Гільдзік (адзначалася старажытнае германскае імя Heldicus, Ildico[2]): Гільдзік (Hildzik) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[9];
    • Ільмін: Adam Ilminowicz (1838 год)[10];
    • Ілмонт (адзначалася старажытнае германскае імя Hilmunt[11]): Julianna Ilmantowna (1805 год)[12], на тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Ілмонт у летувізаванай форме[13];

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads