Ілбуць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ілбуць (Ільбуць), Ілбудзь — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Ілбод, Ілбут або Гілтыбота (Ilbodus[1], Ilbuth, Hiltiboto) і Бутгілт (Buothilt) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гілд- (-ілт-, -гелт-) (імёны ліцьвінаў Гільцін, Ілгут, Гільтэр; германскія імёны Hiltin, Illgut, Hilder) паходзіць ад германскага hildiō 'бой'[3], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[4] або ад асновы -буд- (-бод-)[5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Ilbrand (Hildebrand), Hildegundis, Hildewigis, Hildmar, Hiltwin[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Матеи Илъбутевичъ (1565 год)[7]; Andrzej Iłbuć (1798 год)[8]; Benedykt Ilbuć (1805 год)[9]; Anastazja Iłbudź (1820 год)[10].

Remove ads

Носьбіты

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads