Гельтман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гельтман, Гільман, Ільман — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гілтыман, пазьней Гельтман, Гільман або Ільман (Hiltiman, Heltmann, Hillmann, Ilmann[1]) і Манігільда (Manehildis) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гілд- (-ілт-, -гелт-) (імёны ліцьвінаў Гільцін, Ілбуць, Ілгут; германскія імёны Hiltin, Ilbuth, Illgut) паходзіць ад германскага hildiō 'бой'[3], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[4], германскага man 'чалавек'[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Helt і Helman[6].
У Прусіі бытавала прозьвішча Ilmann (Illmann)[7][8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Anna Ilmanowicz (1802 год)[9]; Brygida Hilmanowicz (1820 год)[10].
Remove ads
Носьбіты
Гельтманы (Heltman) — літоўскі шляхецкі род з Гадуцішкаў[11][a].
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксаваліся прозьвішчы Ілман і Ілмановіч у летувізаванай форме[13].
Заўвагі
- Таксама:
- Ільмін: Wincenty Ilminowicz (1832 год)[12]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads