Мажырым
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мажырым (Мажрым, Мазрым) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Маза (Mazo) і Рым (Rim) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова маз- (мез-, мас-) (імёны ліцьвінаў Мажэйка, Мажэла, Мазгіль; германскія імёны Mazecha, Mazela, Mesgilo) узыходзіць да гоцкага *Matja 'есьці, ядун'[2], стараверхненямецкага maz 'ежа'[3] (беларускае мажны[a] 'рослы, поўны, моцнага целаскладу; тоўсты'), а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) паходзіць ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[4].
У Прусіі бытавала прозьвішча Mazurim (Mazurimm, Mazrim)[5]. У ваколіцах Мэмэлю адзначалася прозьвішча Maszerim[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Можириму пять чоловека[7], Можириму десять чоловековъ у Крожах[8] (1440—1492 гады); Довкгял Можърымовичъ… Янъ Можърымовичъ[9], Монко Можрымович[10] (1528 год); Можрим Петрович… Талмин Можримович… Можрим Павлович… Кгинвил Можримович (1537—1538 гады)[11]; ur. Michałowi Mozrymowi (1 ліпеня 1660 году)[12]; na miejscu P. Jana Narkiewicza z Mozrymów (1690 год)[13]; Catharina Mazrymowna de Telsze (па 1700 годзе)[14].
Remove ads
Носьбіты
- Мажырым — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
- Мажрым Паўлавіч і Мажрым Пятровіч — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Мазрым у летувізаванай форме[15]
У XVI ст. існавала «поле» Мажрымавічы (Можримовичи) у Жамойцкім старостве[16]. У 1595 годзе ўпамінаўся маёнтак Мажрымавічы ва Ўпіцкім павеце[17].
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads