Інспэкцыя МПЗ Беларусі па Магілёўскай вобласьці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інспэ́кцыя МПЗ Белару́сі па Магілё́ўскай во́бласьці — управа Міністэрства па падатках і зборах Беларусі па Магілёўскай вобласьці.
На 2021 год улучала:
- кіраўніцтва ў складзе начальніцы, яе 1-й намесьніцы і 2-х намесьнікаў;
- 7 управаў — 1) уліку падаткаў, што налічвала 2 аддзелы: аналітычны, уліку і спагнаньня плацяжоў, 2) арганізацыйнай кантрольнай працы, 3) камэральнага кантролю, 4) апэратыўных захадаў, што ўлучала 1-ы і 2-і аддзелы, 5) інфармацыйна-растлумачальнай працы, у тым ліку аддзел наўпроставага падаткаабкладаньня і сэктар ускоснага падаткаабкладаньня, 6) падаткаабкладаньня фізычных асобаў, 7) інфармацыйных тэхналёгіяў, што ўлучала службу суправаджэньня інфармацыйных сыстэмаў і аддзяленьне інфармацыйнага забесьпячэньня;
- 3 аддзелы — 1) юрыдычны, 2) арганізацыйна-кадравай працы, 3) бухгальтарскага ўліку і справаздачнасьці;
- сэктар інфармацыйнай бясьпекі і спэцпрацы і аддзяленьне арганізацыйна-тэхнічнага забесьпячэньня[3].
Remove ads
Задачы
Паводле Палажэньня 2017 году, «асноўнымі задачамі інспэкцыі МПЗ па Магілёўскай вобласьці ёсьць:
- ажыцьцяўленьне ў межах сваёй кампэтэнцыі кантролю за выкананьнем падатковага заканадаўства, улучна з кантролем за правільнасьцю вылічэньня, своечасовасьцю і поўнасьцю сплаты падаткаў, збораў і іншых абавязковых плацяжоў у бюджэт, у тым ліку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды, у выпадках, усталяваных заканадаўчымі актамі, заканадаўства аб прадпрымальніцтве, ліцэнзаваньні дзейнасьці ў галіне гульнявога бізнэсу і дэкляраваньня фізычнымі асобамі даходаў і маёмасьці;
- ажыцьцяўленьне кантролю за выкананьнем заканадаўства, якое рэгулюе вытворчасьць і абарачэньне алькагольнай, нехарчовай сьпіртазьмяшчальнай прадукцыі, нехарчовагаа этылявага сьпірту і тытунёвых вырабаў, абарачэньне тытунёвай сыравіны;
- ажыцьцяўленьне кантролю за дзейнасьцю ў галіне гульнявога бізнэсу і выкананьнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні дзейнасьці ў гэтай галіне;
- улік належных да сплаты і фактычна сплачаных сумаў падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў у бюджэт;
- распрацоўка прапановаў у пытаньнях рэгуляваньня і кіраваньня ў галіне падаткаабкладаньня;
- папярэджаньне, выяўленьне і спыненьне парушэньняў заканадаўства ў межах сваё кампэтэнцыі;
- стварэньне камфортных умоваў для выкананьняў плацежнікамі падатковых абавязкаў»[4].
Remove ads
Тэрытарыяльныя падразьдзяленьні
На 2021 год Інспэкцыя МПЗ Беларусі па Магілёўскай вобласьці налічвала 11 тэрытарыяльных інспэкцыяў:
- 8 па раёнах Магілёўскай вобласьці — Асіпавіцкім, Бабруйскім, Быхаўскім, Горацкім, Касьцюковіцкім, Крычаўскім, Магілёўскім і Шклоўскім;
- 2 — па Кастрычніцкім і Ленінскім раёнах Магілёва;
- 1 па Бабруйску[5].
Пры гэтым, 7 з 8 раённых інспэкцыяў, акрамя Магілёўскага раёну, ахоплівалі 2 і больш раёнаў Магілёўскай вобласьці[4].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads