Ёсіф Бродзкі
расейска-амэрыканскі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ёсіф Алякса́ндравіч Бро́дзкі (па-расейску: Иосиф Александрович Бродский; 24 траўня 1940, Ленінград — 28 студзеня 1996, Нью-Ёрк) — выбітны савецкі і амэрыканскі расейскі паэт, расейскі і ангельскі эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1987 году, паэт-ляўрэат ЗША ў 1991—1992 гадох. Меў вялізарную папулярнасьць сярод ленінградзкае інтэлігенцыі.
Remove ads
Біяграфія
Бацькі Бродзкага былі габрэямі. Зь імі ён правёў сваё юнацтва ў горадзе Ленінград. Там скончыў школу-сямігодку. Потым працаваў у моргу, кацельнай, на заводзе. У 1964 быў асуджаны за дармаедзтва на пяць гадоў прымусовай работы ў Архангельскую вобласьць. Але пад ціскам міжнароднай грамадзкасьці быў вызвалены пасьля 18 месяцаў. У 1972 годзе быў высланы з СССР у Вену. Затым ён пераехаў у Нью-Ёрк, дзе атрымаў амэрыканскае грамадзянства. У СССР больш не вяртаўся. Памёр ад інфаркту ў сьне. Пахаваны ў Вэнэцыі (Італія).
Remove ads
Творчасьць
Вершы пачаў пісаць напрыканцы 1950-х. Да таго ж часу адносяцца і ягоныя першыя пераклады (песьні Бітлз). Творы распаўсюджваюцца ў самвыдаве. Чатыры паэмы Бродзкага былі апублікаваныя ў Ленінградзкіх анталёгіях у 1966 і 1967 гг.[1] Падчас жыцьця ў ЗША піша вершы і эсэ па-ангельску, займаецца перакладамі на расейскую, выкладае ва ўнівэрсытэтах.
У 1986 годзе ангельскамоўная кніга Бродзкага «Less Than One» («Менш за адзінку») была прызнаная найлепшым літаратурна-крытычным творам у ЗША. У 1987 годзе Бродзкі атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры. Ён зьяўляўся таксама ляўрэатам стыпэндыі Макартура, Нацыянальнай кніжнай прэміі. Быў прызнаны як паэт-ляўрэат ЗША, як ганаровы грамадзянін гораду Санкт-Пецярбургу.
Remove ads
«Да незалежнасьці Ўкраіны»
«Да незалежнасьці Ўкраіны» (рас. "На независимость Украины") — украінафобскі верш Ёсіфа Бродзкага, напісаны ім ня раней чым у 1992-м годзе. Упершыню быў публічна расказан Бродзкім 30-га кастрычніка 1992-га г. у Габрэйскім Абшчынным Цэнтры горада Пала-Альта, Каліфорнія[2], ЗША ці, мабуць, яшчэ раней, 25-га жніўня 1992 г. на творчым вечары ў Стакгольме[3][4]. Пазьней Бродзкі выступіў з гэтым вершам 28-га лютага 1994-га году ў Нью-Ёрку ў Квінз-коледжы (ангел. Queens College)[2]. Поўны тэкст:
|
Remove ads
Пераклады на беларускую
Бродзкага перакладалі Алесь Чобат[5], Вадзім Болбас, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч, Вера Бурлак, Марыя Мартысевіч, Алеся Алейнік.
У кастрычніку 2022 году суд Цэнтральнага раёну Менска прызнаў экстрэмісцкім беларускамоўнае выданьне «Баляды пра маленькi буксыр»[6].
- Бродскі, І. Калядная зорка / Перакл. А. Хадановіча // Наша ніва. — 2004. — № 48.
- Бродскі, І. Туга і спакой. Раньнія вершы / Пераклады і прадмова В. Болбаса. — Гомель, 2015. — 100 с.
- Бродскі, І. А. Балада пра маленькі буксір / Іосіф Бродскі ; пер. з рус. Алесі Алейнік. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2022. — 40 с. : іл. ISBN 978-985-7283-05-7.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads