Абруб (Берасьцейская вобласьць)

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Абру́б[3]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавету. Знаходзіцца за 10 км на захад ад Пружанаў, 22 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва на 2012 год — 28 жыхароў, 17 двароў.

Хуткія факты
Remove ads

Этымалёгія назвы

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад слова «абрубіць», бо ў гэтай мясцовасьці даўней жылі людзі, што займаліся абрубкай дрэваў (абрубшчыкі, дрывасекі)[4].

Мінуўшчына

За расейскім часам — у Велікасельскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні. Паводле перапісу 1897 року 172 жыхары, 30 двароў, хлебазапасная крама. На пачатку XX стагодзьдзя — 145 жыхароў.

За польскім часам — у гміне Шарашоў Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[5]. У 1921 — 71 жыхар, 20 двароў.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 вёска ў Шарашоўскім, з 1956 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці. 1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Старавольскага ў склад Велікасельскага сельсавету[6].

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 172 жыхары, 30 двароў
  • XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 145 жыхароў; 1921 год — 71 жыхар, 20 двароў; 1959 год — 160 жыхароў (перапіс); 1970 год — 138 жыхароў; 1999 год — 68 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 52 жыхары, 25 двароў; 2005 год — 47 чалавек, 24 двары[7]; 2010 год — 29 жыхароў; 2012 год — 28 жыхароў, 17 двароў[1]

Транспарт

Аўтамабільная дарога Н530 ПерадзельскЛазоўка[8].

Турыстычная інфармацыя

  • Валун-сьледавік памерам 1,5×1,45×1 м, месца паломніцтва[9]

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads