Мардакерт

места ў Азэрбайджане From Wikipedia, the free encyclopedia

Мардакерт
Remove ads

Мардаке́рт (па-армянску: Մարդակերտ), Мартаке́рт (арм. Մարտակերտ) альбо Агдэрэ́ (па-азэрбайджанску: Аўдыё Ağdərə ) — места непрызнанай Рэспублікі Арцаху, дэ-факта адміністрацыйны цэнтар Мартакерцкага раёну, дэ-юрэ ў Тэртэрскім раёне Азэрбайджану. Знаходзіцца на рацэ Тэртэр, за 62 км на поўнач ад Стэпанакерту (Ханкендзі).

Хуткія факты
Remove ads

Этымалёгія

Традыцыйна назва места тлумачыцца як словазлучэньне мард («чалавек, асоба» ці ў гэтым кантэксьце «мужны») і керт («будаўнік»)[2]. Іншая вэрсія — сувязь з словам матур («капліца»)[2]. Азэрбайджанская назва Агдэрэ перакладаецца як «белая даліна».

Мінуўшчына

Тэрыторыя цяперашняга Мардакерту ўваходзіла ў склад мэлікату Джрабэрда, аднаго зь пяці ў Карабаху[3].

У 1918 року ля места адбылася бітва асманаў з армянскімі сіламі, якая скончылася перамогай апошніх[2].

За савецкім часам Мардакерт зьяўляўся цэнтрам Мардакерцкага раёну Нагорна-Карабаскай аўтаномнай вобласьці. У 1960 року ён атрымаў статус пасёлку гарадзкога тыпу[4], у 1985 — статус места[5].

У вайну 1991—1994 рокаў Мардакерт быў значна зруйнаваны ў часе азэрбайджанскай Геранбойскай і Мардакерцка-Мартунскай апэрацыяў 1992 року[3]. 4 ліпеня азэрбайджанскія сілы захапілі места, армянскае насельніцтва вымушанае было ўцякаць[6]. 27 чэрвеня 1993 року армянскія войскі адваявалі места[6], якое з тае пары знаходзіцца пад кантролем Арцаху.

У 2008 року на тле пратэстаў(d) пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Мардакерце 4 сакавіка адбыліся сутычкі між этнічнымі армянамі[7] і азэрбайджанскім войскам[8].

у 2020 року горад трапіў пад азэрбайджанскія бамбаваньні[9][10].

Remove ads

Геаграфія

Места разьмешчанае на правым беразе ракі Тэртэр, паміж гораў[2], за 62 км на поўнач ад Стэпанакерту (Ханкендзі).

Эканоміка

Жыхары занятыя пераважна ў дзяржаўных установах і ў сельскай гаспадарцы.

Транспарт

Ад места адходзяць дзьве трасы:

  • «Поўнач-поўдзень» Мартакерт Гэйвалі — паварот на Гандзасар Стэпанакерт Кармір Шука Гадрут;
  • Мартакерт — Акн Мартуні Варанда — Гадрут — Джракан.

Культура

Паводле стану на 2015 рок у Мардакерце дзейнічаў Дом культуры, два дзіцячыя садкі, дзьве школы, моладзевы цэнтар[11].

Насельніцтва

Больш інфармацыі Рок, Армяне ...

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Царква сьвятога Яна Хрысьціцеля ў Мартакерце

У месьце знаходзіцца царква сьвятога Яна Хрысьціцеля, збудаваная ў 1881 року.

У ваколіцах можна пабачыць пахаваньні II—I-га тысячагодзьдзяў да н. э., сярэднявечнае паселішча Таза Хач (па-армянску: Թազա խաչ) і мост праз раку Кусапат пачатку XX стагодзьдзя[3][11].

Клімат

Мардакерту характэрны вільготны субтрапічны клімат[17].

Больш інфармацыі Кліматычныя зьвесткі для Мардакерту, Паказьнік ...
Remove ads

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads