Адзейка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Адзейка (Ядзейка, Ядзека, Ядык, Ядка), Адзіка (Гадыка), Гадэйка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гадзіка, Адзека, Адзіка, Едзіка, Едзека, Аціка або Ецека (Chadico[1], Adecho, Adika[2], Edica, Edeco[3][4], Attiko, Ettecha) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Бернат; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Bernat) паходзіць ад гоцкага *haþus[6], германскага hathu 'бой'[7].

Імя Эдыка гістарычна бытавала ў Польшчы: Edyke, uxor Ioachim de Colberg (1402 год)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеков… Одеико (7 лістапада 1442 году)[9]; село у Берестеиском повете на имя Телатичи… а земли пустовскии… Едковщина (26 студзеня 1516 году)[10]; Турчинъ Адеиковичъ (1528 год)[11]; прыставомъ былъ за чоловекомъ боярына пана Александрова Стец Ядыкъ (1529 год)[12]; Висконт Едейкович (1538 год)[13]; человека ихъ отчизного Пацука Стачковича Едековича (1541 год)[14]; до подданого господарьского волости Городенской Едейковъ (27 сакавіка 1560 году)[15]; Marcian Adzikiewicz (3 студзеня 1672 году)[16]; ks. Andrzej Odeyko, pleban kieturwłócki (1784 год)[17]; Elżbieta Hadyko (1802 год)[18].

Remove ads

Носьбіты

Гадэйкі — літоўскі шляхецкі род[21].

Ядкевічы (Jadkiewicz) гербу Даленга — літоўскі шляхецкі род[22].

Этэйкі (Атэйкі) — літоўскі шляхецкі род[23].

Адзікевічы (Adikiewicz) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Прусіі[24].

На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Ядзейкі.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads