Аколіца Лісьцьвін
вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аколіца Лісьцьвін (з 1925 году — Мархле́ўск[1]) — вёска ў Беларусі, уваходзіць у склад Паселіцкага пассавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 53 чалавекі. Знаходзіцца за 6 км на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Хвойнікаў, каля аўтамабільнай дарогі Хвойнікі — Брагін.
Remove ads
Гісторыя

Паводле зьвестак заснавальніка і першага дырэктара Хойніцкага раённага краязнаўчага музэя Аляксандра Максімавіча Зелянкоўскага, у 1874 годзе побач зь вёскай Лісьцьвін на землях аднаіменнага фальварку графа Ракіцкага аселі і заснавалі сядзібы сем’і Міхала Шацілы і Фелікса Цішкевіча. Пазьней тут жа пасяліўся Антон Караткевіч. Гэтак узьнікла аколіца Лісьцьвін. У мэтрычных кнігах Астраглядаўскага касьцёла за 1876 год згаданая таксама сям’я Куліцкіх, якая жыла ў засьценку Лісьцьвін.[2] На 1909 год у аколіцы Лісьцьвін Мікуліцкай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні было ўжо 42 двары з 210 жыхарамі[a][3].

У слоўніку Я. Н. Рапановіча сьцьвярджаецца, нібы да 1925 году паселішча мела назву Лісьцьвінская Слабада[4][b]. Але і пасьля перайменаваньня, як засьведчылі В. П. Пічукоў і М. І. Старавойтаў ў сувязі з пераходам у тым жа 1925 годзе да васьміпольнага севазвароту, яно называлася аколіцай Мархлеўск, не слабадой. З 1938 году, як і паўсюдна ў Беларусі, аколіца пачала звацца вёскай[6].
Найбольш актыўная забудова адбывалася ў 1920-я гады. З 8 сьнежня 1926 да 30 сьнежня 1927 году — цэнтр Мархлеўскага сельсавету Хвойніцкага раёну Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 году Гомельскай акругі. Згодна з «Арыентыровачным плянам калектывізацыі польскіх вёсак на Гомельшчыне 1929/1930 году», у Мархлеўску меркавалася арганізаваць машыннае, малочнае і жывёлагадоўчае таварыствы[7]. У 1930 годзе ў Мархлеўску 41 двор, 204 жыхары, 82 % зь якіх складалі каталіцкія альбо «польскія» сем’і. Тады ж арганізаваны калгас імя Юльяна Мархлеўскага, працавала кузьня. 14 жыхароў загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Паводле перапісу 1959 году ў вёсцы 233 жыхары. У складзе калгаса «Сьвітанне» (цэнтр — вёска Паселічы).
Remove ads
Забудова
Плян складаецца з простай вуліцы, блізкай да мэрыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўляная, двухбаковая, сядзібнага тыпу[8].
Заўвагі
- Напэўна, сюды перасяляліся людзі зь Берасьцечка і Унігаўкі.
- Пазьней паходжаньне прыдуманага Я. Н. Рапановічам статусу паселішча атрымала і зусім ужо нечаканае тлумачэньне («Некаторыя з іх [назваў] сведчылі аб змаганні беларусаў з прыгнятальнікамі за вольнае, незалежнае жыццё: в. Ліствінская Слабада – Мархлеўск (Х.)»[5].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads