Берасьцечка (Гомельская вобласьць)
былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Берасьце́чка (Берастэчка, Берасьце́чак)[1] — былая вёска ў Беларусі, уваходзіла у склад Паселіцкага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Па аналёгіі з тапонімам Берасьце назва паселішча Берасьцечка слушна выводзіць ад слова бе́раст (бе́расьць), якое азначае расьліну[2] зь сямейства вязавых (ільмавых). Падобныя назвы маглі паходзць таксама ад слова бяроста — 'бярозавая кара'[3]. У такой раўніннай мясьціне ў мінулым, напэўна, расьлі гаі зь лісьцявых дрэваў. Нездарма ж непадалёку паўстала вядомае яшчэ з 1512 году сяло Лісьцьвін.
Магчыма, самое наданьне назвы гэтаму, адносна позьняму паселішчу на ўскрайку Хвойніцкіх добраў, памежнаму з угодзьдзямі Рудакоўскага маёнтку паноў Аскеркаў, абумоўлена было воляй Караля Прозара. Патрыёт Рэчы Паспалітай цяжка перажываў страту Айчызнай непадлегласьці, дзеля чаго называў свае новыя фальваркі ў гонар вялікіх перамог і гераічных супрацьстаянняў як з айчыннай, так і сусьветнай гісторыі – Тэрмапілы, Маратон, Аркадзія (акрамя ўсяго, – краіна мірных і шчасьлівых пастухоў) ды інш. Перамога пад валынскім Берастэчкам войскаў караля Яна Казімера над казакамі гетмана Багдана Хмяльніцкага ўлетку 1649 году ці не натхніла абознага да чарговай мэмарыялізацыі? Урэшце, К. Прозар ініцыяваў перайменаваньне Берасьцечка ў Рацлавіцы (Рацлавіцу/Раславіцу)[4] на памяць слаўнай перамогі паўстанцаў Тадэвуша Касьцюшкі ў красавіку 1794 году. Пэўны час абедзьве назвы ў штодзённым ужытку суіснавалі, хоць на мапах усяго XIX і пачатку XX ст. Берасьцечка не пазначанае.
Remove ads
Гісторыя
Расейская імпэрыя

Найранейшая згадка пра вёску Раславіца ёсьць у сялянскай рэвізіі 1834 году[5]. Што да Берасьцечка, дык у мэтрычных кнігах Астраглядавіцкага касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі яно называнае, пачынаючы з 12 чэрвеня 1835 году[6]. Паводле інвэнтару Хвойніцкага маёнтка 1844 году, прыналежнага рэчыцкаму падкамораму Ўладыславу, сыну Караля, Прозару, адным зь сямі яго фальваркаў быў Стралічаўскі. У складзе апошняга — вёска Раславіца з 8 дварамі. Прозьвішчы жыхароў — Аўдзеенка, Бурак, Кананок, Курэнь, Прышчэп, Сабадаш, Сушчанка[7]. Людзі з такімі самымі прозьвішчамі, згодна з касьцёльнымі запісамі, жылі і ў Берасьцечку, а нябожчыкаў сваіх хавалі на могілках вёскі Валокі. Раславіца паказана на вайскова-тапаграфічнай мапе Менскай губэрні 1846 году, складзенай па здымцы генэрал-маёра А. К. Фіцінгофа.

У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 16 жыхароў мужчынскага і 14 жаночага полу вёскі Берасьцечак былі парафіянамі касьцёлу ў Астраглядах[8]. З рэвізіі 1858 году вынікае, што нібыта ўсе сяляне з Раславіцы былі пераведзеныя[a] да вёсак Валокі, Малішаў, Людзьвінопаль, Стралічаў і Дворышча[9]. Але ў мэтрыцы 1862 году апісана, як ў жыхароў Берасьцечка Яна і Евы Прымакоў 16 красавіка нарадзіўся, а 19-га дня вікарыем Хвойніцкай філіі Астраглядавіцкага касьцёлу ксяндзом Лукашам Пюро ахрышчаны сын Сымон; кумамі выступілі Ігнат і Алена Чэканы[10]. На той час перасялілі яшчэ ня ўсіх. 23 красавіка 1863 году ў фальварку Раславіцкім тым жа сьвятаром была ахрышчаная Эмілія, дачка «Прусских подданных» Фэрдынанда Адальбэрта і Караліны Вэнцэляў, народжаная 28 сакавіка[11].
У парэформавы пэрыяд паселішча належала да Хвойніцкай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні. Паводле матэрыялаў Хвойніцкага раённага краязнаўчага музэя, сабраных яго заснавальнікам і першым дырэктарам Аляксандрам Зелянкоўскім (1921 — 1997)[b], у 1869 годзе былі складзеныя выкупныя акты на ўчасткі зямлі, якімі карысталіся былыя вольныя людзі другога разраду[c] аколіцы Раславіца усяго 10 гаспадароў. Адзін зь іх, напрыклад, Станіслаў Куліцкі жадаў выкупіць 28 дзесяцін. На пачатак 1870 году маецца зьвестка пра засьценак Берасьцечка на землях Хвойніцкага маёнтку паноў Прозараў, у якім жылі 27 аднадворцаў[d], парафіяне Астраглядаўскага касьцёлу, прыпісаныя да воласьці[13]. У касьцёльных кнігах за 1876 год паселішча называнае як Раславіцай, гэтак і Берасьцечкам. У абодвух выпадках жыхары-мужчыны — Куліцкія, Шацілы[e], іхныя жонкі — з Шацілаў, Вайцяхоўскіх, Цішкевічаў[16].

У 1887 годзе, калі абцяжараны даўгамі маёнтак Хвойнікі Канстанціна Прозара быў прададзены расейскім купцам з Арлоўскай губэрні, карачаўскаму Міхаілу Аўраамаву і трубчэўскаму Гаўрылу Курындзіну, па дамоленасьці бакоў, на грунтах фальварку Рацлавіца створаны і фальварак Берасьцечка[f][17].
Паводле энцыкляпэдыі «Гарады і вёскі Беларусі», перапіс 1897 году засьведчыў наяўнасьць у Берасьцечку 18 двароў з 126 жыхарамі[18]. Але даведнік 1909 году паведамляе, што ў аколіцы Берасьцечка Хвойніцкай воласьці налічвалася 14 двароў і 43 жыхары. Сказана таксама пра аднадворны хутар (фальварак?) Раславіца з 32 жыхарамі[19][g].
Найноўшы час
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Берасьцечка ў складзе Хвойніцкай воласьці, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[20].
1 студзеня 1919 году, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. Згодна з дакумэнтам «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 8 сьнежня 1920 і на 15 красавіка 1921 году ў Берасьцечку працавала польская школа першай ступені адпаведна з 16 і з 34 вучнямі[21]. На 1925/26 навучальны год у вёсцы працягвала дзейнічаць 3-х класная школа I ступені[22]. У чэрвені-ліпені 1926 году мясцовы настаўнік Фідэльскі абвінавачваўся ў рэгілійнай прапагадзе, то бо выразаў драўляныя настольныя крыжы, меншыя крыжыкі і іконкі, прапаноўваў верным школьнае памяшканьне для маёвых набажэнстваў, за што быў звольнены[23].

Ад 8 сьнежня 1926 году Берасьцечка — у складзе Паселіцкага сельсавету Хвойніцкага раёну Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 году Гомельскай акругі БССР. У запісцы пад назвай «Сведения о польских населённых пунктах Гомельского округа», пазначанай 1929 годам, паведамляецца, што ў названым паселішчы налічвалася 38 сем’яў, 189 душ каталікоў або «палякаў», што складала 96 % да астатніх нацыянальнасьцяў. Згодна з «Арыентыровачным плянам калектывізацыі польскіх вёсак на Гомельшчыне 1929/1930 году», у Берастэчку[h] меркавалася арганізаваць калгас, машыннае, малочнае і жывёлагадоўчае таварыствы[24]. Тады ж бальшавіцкія ўлады ўзмацнілі барацьбу зь вернікамі. Паводле старшыні антыкаталіцкай секцыі Гомельскай акругі Мінейкі, у Берастэчку, як і ў Храпкаве, існаваў падпольны сход[i], удзельнікі якога выступалі супраць калектывізацыі[23]. У 1931 годзе быў створаны калгас імя Пятра Войкава, працавала кузьня. З 20 лютага 1938 году Берасьцечка — у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.
У гады Вялікай Айчыннай вайны 20 жыхароў вёскі Берасьцечак загінулі і прапалі бязь вестак на франтах[25].
З 8 студзеня 1954 года вёска — у Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 года ў Берасьцечку налічваўся 151 жыхар; у складзе калгасу «Сьвітаньне» з цэнтральнай сядзібай у вёсцы Паселічы[18].
У 2018 годзе вёска скасавана[26].
Remove ads
Насельніцтва
- 2004 год — 3 двары, 5 жыхароў
- 2009 год — 3 жыхары
Заўвагі
- Гэта зроблена напярэдадні рэформаў. Прозары пераважна вярталі людзей туды, адкуль перасялілі пры заснаваньні Берасьцечка/Раславіцы: Кананкоў у Людзьвінопаль і Валокі, Прымакоў у Стралічаў, Сушчанкаў у Малішаў і Людзьвінопаль, Шарыя ў Стралічаў, Харошку ў Дворышча, Курэняў у Малішаў і Валокі, Сабадаша ў Валокі, Барана ў Людзьвінопаль, Буракоў у Дворышча і Людзьвінопаль.
- Пра А. М. Зелянкоўскага гл.: [12]
- Людзі з гэткімі прозьвішчамі ў дарэформавыя часы жылі ў засьценку, аднайменным з суседняй вёскай Высокае, што месьцілася на землях паноў Ракіцкіх, а пазьней Аскеркаў.. Аднак, надалей той засьценак ужо ня згадваўся, але неяк зьявіўся засьценак Берасьцечка, неафіцыйна тутэйшымі жыхарамі называны таксама Раславіцай. Чаму так, а не славутай Рацлавіцай (Рацлавіцамі) у свой час патлумачыў Чэслаў Пяткевіч[14][15].
- Напэўна, частка сямей перамясьцілася ў аколіцу Лісьцьвін, у якой менавіта ў гэты час назіраўся значны прырост двароў і людзей.
- Па гэтай справе яшчэ і ў 1956 годзе сьледчы УКДБ па Гомельскай вобласьці дапытваў жыхара Берасьцечка Нарцыза Куліцкага, 1884 г. н., хоць тады ўжо вялося пра «сборища верующих католиков в м. Хойники»[23].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads