Алег Янчанка

беларускі і расейскі арганіст і кампазытар ХХ стагодзьдзя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алег Рыгоравіч Янчанка (1939, Масква, цяпер Расея — 2002, Лясны гарадок, Адзінцоўскі раён, Маскоўская вобласьць, Расея) — беларускі і расейскі арганіст і кампазытар.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Аўтар опэраў «Мыйдадзір» і «Балаганчык», балету «Кастусь Каліноўскі» і 6 сымфоніяў, канцэртаў з аркестрам і для аргана, музыкі для драматычных спэктакляў і кінафільмаў. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1984) за музыку да беларускага фільма «Людзі на балоце» і народны артыст Расеі (1997)[3].

Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1964 годзе скончыў Маскоўскую кансэрваторыю адразу па 3-х клясах: фартэпіяна Генрыха Нэйгаўза (1888, Лізаветград, цяпер Украіна — 1964), аргана Леаніда Ройзмана (1915, Кіеў — 1989) і кампазыцыі Юрыя Шапорына (1887, Глухаў, цяпер Украіна — 1966)[4]. У 1964 годзе стаў дыплямантам Міжнароднага конкурсу арганістаў імя Ёгана Баха ў Ляйпцыгу (Усходняя Нямеччына)[3]. Журы конкурсу накіравала Алега Янчанку ў Венскую акадэмію музыкі (Аўстрыя) на стажаваньне арганістам у Антона Гайлера. У 1966 годзе прайшоў падрыхтоўку ў Летняй акадэміі арганістаў у Гарлеме (Нідэрлянды) ў кампазытара Пітэра Кее (1927—2018)[5]. У 1967 годзе стаў сябрам Беларускага саюзу кампазытараў.

У 1963—1971 гадох працаваў салістам Беларускай філярмоніі і выкладнікам Беларускай кансэрваторыі. 25 сакавіка 1968 году стаў стваральнікам і 1-м мастацкім кіраўніком Менскага камэрнага аркестру[3], які працягваў узначальваць да 1969 году[6]. Разам з даўнімі творамі выконваў на канцэртах сучасныя творы францускіх кампазытараў Аліўе Мэсіяна (1908—1992) і Дарыюса Міё (1892—1974), Франсіса Пуленка (1899—1963) і Арцюра Анэгера (1892—1955), а таксама нямецкага кампазытара Паўля Гіндэміта (1895—1963)[7]. За 1970—1971 гады стаў першым у Савецкім Саюзе арганістам, які выканаў цыкль канцэртаў «Усе арганныя творы Ёгана Баха»[8].

У 1971 годзе перайшоў працаваць салістам Маскоўскай філярмоніі[3]. У 1983 годзе разам з арганным майстрам Станіславам Чарняўскім давёў да ладу новы чэскі арган, які ўсталявалі ў менскім касьцёле сьвятога Роха. 1 чэрвеня 1983 годзе акампанаваў на аргане сьпевам Ірыны Архіпавай на 1-м канцэрце ў касьцёле[5]. У 1984 годзе адначасна стаў кіраўніком ансамблю салістаў «Мадрыгал»[4], які ўзначальваў да 1992 году. У 1987 годзе атрымаў годнасьць заслужанага артыста Расейскай СФСР. У 1994 годзе пачаў працаваць прафэсарам Маскоўскай кансэрваторыі.

Remove ads

Творчасьць

Творчай асаблівасьці Алега Янчанкі ўласьцівыя рухавасьць, яскравая пачуцьцёвасьць і маляўнічасьць. Шмат якія зь ягоных твораў абапіраюцца на беларускую народную творчасьць[4], у тым ліку сымфонія «Белая Вежа». Таму па вяртаньні ў Маскву расейскія крытыкі называлі Янчанку беларускім кампазытарам. Сярод іншага, напісаў музыку да фільма «Ідзі і глядзі» паводле «Хатынскай аповесьці» Алеся Адамовіча[5].

Опэры

  • «Мыйдадзір» (1964)
  • «Балаганчык» (1970)
  • «Граф Каліёстра» (1972)[4]

Балет

  • «Кастусь Каліноўскі» (1973)[4]

Сымфоніі

  • № 1 «Эроіка» (1966)
  • № 2 «Андрэй Рублёў» (1977)
  • № 3 «Белая Вежа» (1982)
  • № 4 «Слова пра полк Ігаравы» (1985, прэм'ера ў Сафійскім саборы Полацку)[5]
  • № 5 «Мэмарыял Мікелянджэлё» (1988)
  • № 6 «Апакаліпсіс» (1994)

Творы для аргана

  • «Інтрадукцыя, фуга і астыната» (1961)
  • «Інтэрлюдыя» (1966)
  • «Імправізацыя» (1971)
  • «Мэдытацыя» (1984)
  • «Шпаерскі сабор» (1986)
  • Саната «Руская прычэць» (1993)
  • «Малітва» (1998)
  • «Калядныя сны» (2000)

Музыка для фільмаў

  • «Сачыненьне» (1970)
  • «Жыцьцё і сьмерць двараніна Чарапханава» (1971)
  • «Гора баяцца — шчасьця не відаць» (1973)
  • «Тартак» (1973)
  • «Час яе сыноў» (1973)
  • «Неадкрытыя астравы» (1974)
  • «Хлеб пахне порахам» (1974)
  • «Факт біяграфіі» (1975)
  • «Нядзельная ноч» (1977)
  • «Кропка адліку» (1979)
  • «Ветразі майго дзяцінства» (1981)
  • «Людзі на балоце» (1981, па-беларуску)
  • «Подых навальніцы» (1982, па-беларуску)
  • «Капялюш» (1982)
  • «Ідзі і глядзі» (1985, па-беларуску)
  • «Знак бяды» (1986, па-беларуску)
  • «Сяржант» (1988)
  • «Узыходжаньне на Фудзіяму» (1988)
  • «Наш бронецягнік» (1988)
  • «Камэдыя пра Лісістрата» (1989)
  • «Маці ўрагану» (1990, па-беларуску)
Remove ads

Сям'я

Быў жанаты двойчы. Ад першай жонкі Алены, зь якой вучыўся ў Маскоўскай кансэрваторыі, меў сына Кірыла. Разьвёўся, калі сыну было 12 гадоў. З другой жонкай Тацьцянай Віктараўнай жыў у Маскве. У 1998 годзе перанёс апэрацыю на сэрцы ў Італіі, бо меў прыроджаны ган сэрца. Грошы на дарагую апэрацыю зьбіраў арганіст Артура Сакецьці (нар. 1941), які быў мастацкім кіраўніком Ватыканскага радыё[8].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads