Алсмунт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алсмунт — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Эльcмунд (Elsmund[1]) і Аўсмунд або Аўсамунд (Ausmunds, Ausomundo[2]) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова алс- (элс-) (імя ліцьвінаў Эльзман; германскае імя Elsmann) паходзіць ад гоцкага alja 'іншы'[4], аснова аўс- узыходзіць да індаэўрапейскага aues 'зьзяць'[5], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[8] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[9].
Remove ads
Носьбіты
- Чыж Алсмунтавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[10]
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads