Валімонт
мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валімонт (Вальмунд, Вальмунт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ва́льмант.
Паходжаньне
Валтмунт, Валмунт або Валмонт (Waltmunt, Walmunt, Walmont[1]), Валамунт (Walamunt[2]) і Мундаалд (Mundoald) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) паходзіць ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4], аснова -вал- (імёны ліцьвінаў Валін, Валант, Гервала; германскія імёны Walin, Waland, Gerwala) — ад гоцкага *wala 'тыя, хто выдужаў на полі бітвы', walisa 'праўдзівы, лю́бы', waljan 'выбраць' або германскага wala < *wal(a)ha- 'чужы, валійскі'[5], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Жыгімонт, Скірмунт; германскія імёны Mundgerd, Sigimunt, Sciremunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7]. Такім парадкам, імя Валімонт азначае «гарлівасьць улады»[8].
Адпаведнасьць імя Вальмант германскаму імю Walmont сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[9]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[10].
Адпаведнасьць імя Вальмант (Вальмонт) германскім імёнам Walmund і Walamunt (Wala-munt) прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Walmundt Buschken son (23 красавіка 1398 году)[12]; Walimund Buschken son[13], Walimund, filius Bosken[14], Walmund filius Bussky[15][16] (12 кастрычніка 1398 году); Stanislaus alias Volymonth (1445 год)[17][18]; Нарко Волимонътовичъ (2 верасьня 1488 году)[19]; Jerzy Walmont[20], Jan Zaga Narwoysz z okolicy Wałmuntowicze[21] (1690 год); Wolmonty (1744 год)[22]; Antoni Walmontt (1805 год)[23].
Remove ads
Носьбіты
- Валімонт Бушкавіч (у каталіцтве Станіслаў; каля 1350 — па 1398) — літоўскі баярын, меў сыноў Румбольда, Кезгайлу, Яўнута, Шадзібора, Гудзігерда і Судзівоя
- Нарка Валімонтавіч — літоўскі баярын зь Віленскага павету, які ўпамінаецца ў 1488 годзе
- Лукаш Тамашавіч Вальмантовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1578 годзе[24]
Вальманты — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[25].
У былым Жамойцкім старостве існуюць вёскі Вальмонтавічы і Валмонтышкі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads