Альдона

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альдона (Алдунь) — жаночае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Альдун, Альтун, Альтуна, Альтоні, Альдона або Альдон (Aldun[1], Altun[2], Altuna[3], Altoni[4], Aldonis[5], Aldone, Aldona[6][7][8], Aldonnus[9], Aldon[10][11][12][13]) — імя германскага паходжаньня[14][15]. Іменная аснова алд- (алт-) (імёны ліцьвінаў Алдыка, Аўтаўт; германскія імёны Aldiko, Altolt) паходзіць ад гоцкага alds 'стары'[16] (з значэньнем мудрасьці[17]).

Адпаведнасьць імя Альдона германскаму імю Aldun сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[18].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Альдона адпавядае германскаму імю Altduoni (Aldoin, Aldewina), дзе аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) паходзіць ад гоцкага wins 'сябар'[19]. Такім парадкам, імя Альдона азначае 'старая сяброўка'[20].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мы от рода Рускаго, съли и гостье: Иворъ солъ Игоревъ великаго князя Рускаго… Шибридъ Алданъ… Алданъ (Аповесьць мінулых часоў)[21]; Aldona Gediminowna (Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі); Lawrin Joldan (26 лютага 1619 году)[22]; Ałduniow (1744 год)[23].

Remove ads

Носьбіты

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads