Мантывін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мантывін (Монтвін) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Мундавін або Мондавін (Mundawins, Mondawin) і Вінімунт (Winimunt[1]) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Людвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Liuduin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[5].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[6] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[7].

У Прусіі бытавала імя Monthewinne[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Montivino Eyrdowicz (6 сьнежня 1410 году)[9]; до тивуна Радунского Монтвина (23 жніўня 1560 году)[10]; nobilis Laurentius Montvinowic (6 сакавіка 1631 году)[11].

Remove ads

Носьбіты

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads