Радавін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Радаві́н (Радзівін), Радвін (Радзьвін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Радавін, Радэвін, Радвін або Ратвін (Radowin, Radewin[1], Radwin, Radwinus[1], Ratwin) і Вінірад (Winirad) — імёны германскага паходжаньня[2][1]. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs[3], германскага rad- 'рада'[4], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Людвін, Монтвін; германскія імёны Butwin, Liuduin, Mondawin) — ад гоцкага wins 'сябар'[5].

У Прусіі бытавала імя Radwen[6].

У Польшчы ў 1557 годзе і XVII ст. адзначалася прозьвішча Radziwin (Radivinus)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: села Радвиновичовъ (1554 год)[8]; у того екстракту, при печати притисненой, подписъ рукъ тыми словы: Въ небытности пана Себастіана Корижни, писара кгродского Виленского, Станиславъ Бартломеевичъ Радвинъ Ивановичъ (22 сьнежня 1580 году)[9]; Село Борки. <…> Радовинъ Телятиновичъ отчичь волока, сыны его два Миколай и Якубъ (26 кастрычніка 1609 году)[10]; Andrzey y Michał Radziwinowiczowie zachoże stolarze (1738 год)[11]; Anna Radzwinowicz (1798 год)[12]; Marianna Anna Radziwinowicz (1804 год)[13].

Remove ads

Носьбіты

Радзівіновічы — літоўскі шляхецкі род[17].

На 1905 год існаваў фальварак Ратвіншчына ў Пружанскім павеце Гарадзенскай губэрні[18].

На 1910 год існавала лясная вартоўня Радвіна ў Гомельскім павеце Магілёўскай губэрні[19].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads