Віна (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віна, Віні (Вэйн) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Віна або Віні, пазьней Вайна (Wino, Wini, Weine[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -він- паходзіць ад гоцкага wins 'сябар'[3][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Вінела, Вінбор (Вімбар, Вімбэр), Вінаўд (Вінальд), Вінгер, Вінгіль, Вінгольт, Вінар, Вінарт, Вінмот, Вінстаўт, Азьвін, Альвін, Бальдвін, Барвін, Більвін, Бутвін (Ботвін), Вітвін, Гальвін, Гедвін, Гервін, Эртвін, Гінвін, Гутвін, Давінь, Дольвін, Дэрвін, Жадзьвін, Жыдавін, Ісавін, Карвіна, Лодвін, Лонгвін, Людвін, Манівін, Мардвін, Медвін, Мервін, Монтывін, Радавін, Сельвін, Сурвін, Таўтвін, Турвін, Цільвін, Ягвін (Яквін), Янвін. Адзначаліся германскія імёны Winela, Wimber, Winoldus, Winger, Winigilo, Wingolt, Winear, Winard, Winimod, Winstalt, Asvin, Alwin, Baldwin, Barwin, Biliwin, Butwin (Botwin), Witwin, Galvin, Gedovin, Gerwin, Hertwin, Genuinus, Gutvinus, Dawin, Dolwin, Derwine, Saduinus, Sidewine, Isovin, Caruin, Lodwin, Langwin, Liuduin, Manewine, Martoin (Merduwinus), Medwinus, Mervinus, Mondawin, Radowin, Selwin, Surawine, Teutwin, Thurwine, Tziliwin, Egwinus (Acwin), Anwin[b].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Win (Wino), Winko (Winek), Winand (Winant), Wingart, Winer[7], Winard, Winrych, Baldwin (Baldewin, Balduwinus, Beldwin), Berwin, Dalwin, Derwinus, Detwin, Gostwin (Gośćwin), Gerwin, Gotwin, Goswin, Herwin (Erwin), Hiltwin, Keswin, Lewin, Lutwin, Ortwin, Rychwin (Rykwin, Rekwin), Trutwin[8].
У Чэхіі гістарычна бытавалі германскія імёны L'utvín, Ortvín[9].
У Прусіі бытавалі імёны: Winiko[c] (1360 год)[11], Wynote[d], Gauwina[e] (1295 год)[14], Gaudewine[f] (1409 год), Girwyn / Gerwin[g], Monthewinne[h][18].
Германскае імя Wyneke бытавала ў XV ст. у Рызе[19].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Thomek Winowicza (1563 год)[20]; Regina Wejnowa (1782—1784 гады)[21][i].
Remove ads
Носьбіты
- Віні († да 672) — біскуп Лёндану
- Віна фон Рорбах († 1209) — першы Вялікі магістар Ордэну мечаносцаў
Віневічы (Winiewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[28].
Віневіч (Winiewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[29].
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы -він- зь летувіскай мовы, адзначаюся магчымасьць повязі з асновай -вайн-[4]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Winika[10]
- Адзначалася германскае імя Vinat-[12]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Gauvin[13]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Gautvin (Gaudoin)[15]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Gerwin (Girwin)[16]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Mondawin (Mundawins)[17]
- Таксама:
- Вінбут (адзначалася старажытнае германскае імя Uinebod[22]): на тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Вінбут у летувізаванай форме[23];
- Вінгела (адзначалася германскае імя Wengel[24], Winkel[25], Weinigel[1]): Jan Wingełowicz (7 красавіка 1610 году)[26];
- Стэйгвін: Стэйґвіны — літоўскі шляхецкі род[27]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads