Альхоўка (Астравецкі раён)
вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альхо́ўка[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Страчы. Уваходзіць у склад Міхалішкаўскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 34 км на паўночны ўсход ад Астраўцу, за 284 км ад Горадні; 37 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай (лінія Маладэчна — Вільня).
Remove ads
Гісторыя
У XIX стагодзьдзі невялікая вёска ў Віленскім павеце Віленскай губэрні. У час вайны 1812 году прыгонныя сяляне актыўна змагаліся супраць французаў. У 1886 годзе засьценак, 11 рэвіскіх душ, у Варнянскай воласьці. У 1897 годзе ў вёсцы 1 двор, 11 жыхароў. У 1905 годзе засьценак (16 жыхароў).
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Альхоўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе вёска апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 году ў складзе Польшчы. У 1938 годзе засьценак (2 двары, 8 жыхароў) у Варнянскай гміне Віленска-Троцкага павету Віленскага ваяводзтва.
Зь лістапада 1939 году ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 году вёска ў Міхалішкаўскім с/с Астравецкага раёну Вялейскай вобласьці. У нямецка-савецкую вайну з канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году акупаваныя нямецкімі войскамі. З 20 верасьня 1944 году ў Маладэчанскай вобласьці. У 1951 годзе на рацэ Страчы збудавалі плаціну, стварылі Альхоўскае вадасховішча для водазабесьпячэньня кардоннай фабрыкі «Альхоўка». З 20 студзеня 1960 году ў Гарадзенскай вобласьці. З 26 сьнежня 1962 году ў Смаргонскім, з 6 студзеня 1965 году ў Астравецкім раёнах. У 1970 годзе 29 жыхароў. У 2004 годзе 246 гаспадарак, 759 жыхароў, у складзе СВК «Міхалішкі», кардонная фабрыка «Альхоўка», 2 крамы, Дом культуры, бібліятэка. У 2014 годзе працавалі філія «Белкардон» (да 2013 г. кардонная фабрыка «Альхоўка») ААТ «Кіроўная кампанія холдынга „Беларускія шпалеры“», 2 крамы, сярэдняя школа, дзіцячы сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, пошта. З 2009 году дзее Ільінская царква[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 766 чалавек
- 2010 год — 606 чалавек
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads