Альхоўка (Падляскае ваяводзтва)

вёска ў гміне Нараўка Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Альхоўка (Падляскае ваяводзтва)
Remove ads

Альхоўка (па-польску: Olchówka, на мясцовай беларускай гаворцы: Аліхоўка[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Хуткія факты

Вёска мяжуе зь Белавескай пушчай.

Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараўка[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

Вёска заснаваная праўдападобна ў 18 ст. на месцы аднайменнага ўрочышча. Празь нейкі час пражывалі тут стражнікі Белавескай пушчы. У міжваенны пэрыяд Альхоўка прыналежала да гміны Масева (першапачаткова Белавескага, а пасьля 1922 году Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 278 жыхароў (273 беларускай нацыянальнасьці і 5 палякаў)[5]. У час Другай сусьветнай вайны Альхоўка была спаленая немцамі і выселеная. Адбудаваная пасьля вайны[2].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads