Аляксандар Валер’евіч Паўлаў

беларускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандар Валер’евіч Паўлаў (нар. 18 жніўня 1984 году, Бялынічы) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. У 2009—2013 гадах правёў 13 гульняў за нацыянальную зборную Беларусі. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[3]. Працуе трэнэрам у штабе менскага «Дынама».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Доўгі час выступаў за магілёўскі «Дняпро», у якім дарос да нацыянальнай зборнай. У 2009 годзе перайшоў у барысаўскі БАТЭ, у якім неўзабаве стаў адным з асноўных гульцоў. У складзе барысаўцаў пасьпяхова выступаў на розных пазыцыях у паўабароне, як то на флянзе, у цэнтры поля і ў апорнай зоне. Доўгі час ня мог цалкам выявіць свае таленты празь невялікія траўмы, прапускаючы значныя часткі сэзону.

У сэзоне 2013 году, нарэшце, усталяваў высокі бамбардзірскі паказьнік, правёўшы ў чэмпіянаце ажно 10 галоў, пры гэтым зусім нячаста зьяўляючыся ў стартавым складзе, звычайна выходзячы на замену. Дзякуючы такому выніку быў прызнаны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату, а паводле сайта УЭФА — увогуле найлепшым гульцом[4]. Сэзон 2014 году атрымаўся для Аляксандра горшым. Гэтак футбаліст пачынаў у першай адзінаццатцы, але пасьля пачаў часьцей выходзіць на замену. У канцы сэзону часам заставаўся на лаўцы запасных. Усяго за сэзон забіў адзін гол.

У лютым 2015 году падпісаў кантракт на год з казаскім клюбам «Акжэтпэс»[5], які паводле вынікаў леташняга сэзону вярнуўся ў элітны дывізіён. Быў трывалым гульцом асноўнага складу, але ў сьнежні 2015 году стала вядома, што «Акжэтпэс» ня будзе падаўжаць супрацоўніцтва з паўабаронцам[6]. У лютым 2016 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[7], але па заканчэньні сэзону пакінуў каманду. У лютым 2017 году падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[8]. Стаў капітанам каманды, замацаваўся ў асноўным складзе магіляўчанаў на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2018 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[9]. У сэзоне 2018 заставаўся капітанам і гульцом асновы, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2018 году і ўвайшоў у трэнэрскі штаб клюбу «Энэргетык-БДУ»[10].

Міжнародная

Гуляў за моладзевыя зборныя рознага веку. У 2008 годзе выклікаўся на матчы нацыянальнай зборнай, але пасьля пераходу ў БАТЭ доўгі час не трапляў у галоўную каманду. З 2012 году зноў пачаў выступаць за зборную.

Remove ads

Трэнерская праца

У студзені 2019 году завяршыў прафэсійную кар’еру[11] і неўзабаве перайшоў на трэнэрскую працу ў сталічны «Энэргетык-БДУ»[12]. З пачатку 2020 году ачоліў клюбны дубль, а зь лета 2021 году сканцэнтраваўся на працы ў асноўнай камандзе. У лістападзе 2022 году быў прызначаны галоўным трэнэрам «Віцебску», які выбыў у Першую лігу[13]. Пасьля няўдалага пачатку сэзону 2023 году каманда пачала рэгулярна зьбіраць пункты і паводле вынікаў пераходных матчаў вярнулася ў Найвышэйшую лігу. У лістападзе 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі A[14]. Увосень 2024 году нечакана сышоў з працы, каб далучыўся да трэнэрскага штабу менскага «Дынама»[15].

Remove ads

Узнагароды

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads