Аляксандар Сьвірэпа
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Сьвірэпа (нар. 24 жніўня 1999 году) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага БАТЭ.
Remove ads
Кар’ера
Клубная
Выхаванец Пухавіцкай ДЮСШ. Першым трэнэрам Сьвірэпы быў Дзьмітры Ламака[4]. У 2015 годзе гуляў за мар’інагорскую «Вікторыі» ў Другой лізе. У 2016 годзе далучыўся да першалігавай «Зоркі-БДУ». Зь верасьня 2019 году замацаваўся ў стартавым складзе каманды, аднак на наступны сэзон страціў месца ў складзе клюбу, які зьмяніў назву на «Энэргетык-БДУ». У сэзоне 2018 году зрэдку зьяўляўся на полі, але часьцей заставаўся на лаве запасных. Каманда, тым часам, здабыла месца ў Найвышэйшай лізе.
Сэзон 2019 году пачынаў у клюбным дублі. 21 чэрвеня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць менскага «Тарпэда» (2:1). У далейшым у сэзоне 2019 году працягваў часам зьяўляцца на полі, а ў 2020 годзе ўжо трывала выходзіў у пачатковым складзе. У пачатку 2022 году быў капітанам каманды. Тады ж стаў выкарыстоўвацца на пазыцыі паўабаронцы, у той час як раней заўсёды гуляў у абароне. У выніку спартовец за сэзон адзначыўся сямю галамі і стаў другім бамбардзірам каманды пасьля Бабура Абдыхалікава, чым дапамог «Энэргетыку-БДУ» ўпершыню ў гісторыі заваяваць срэбныя мэдалі.
У сьнежні 2022 году склаў трохгадовы кантракт зь менскім «Дынама»[5]. У сакавіку 2024 году быў аддадзены ў арэнду ў «Дынама» зь Берасьця[6]. У студзені 2025 году прыяднаўся да БАТЭ[7].
Міжнародная
У кастрычніку 2017 году ў складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) браў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 4 верасьня 2020 году згуляў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Нідэрляндаў (0:7)
Remove ads
Дасягненьні
«Энэргетык»-БДУ:
- Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2022
«Дынама»:
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads