Аляксандраўка (Берасьцейская вобласьць)

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алякса́ндраўка[3]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Аляксандраўка ўваходзіць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзіцца за 35 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 18 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва на 2012 год — 22 жыхары, 13 двароў[1].

Хуткія факты
Remove ads

Этымалёгія назвы

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад імя Аляксандар, які меў на гэтым месцы ва ўладаньні двор[4].

Мінуўшчына

За расейскім часам — у Старуноўскай воласьці (паводле іншых зьвестак — у Гарадзечанскай[5]) Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 452 дзесяціны разам з асадамі Кавалеўшчына і Падалесьсе[6]. На пачатку XX стагодзьдзя 161 жыхар.

За міжваеннай Польшчай — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[7]. У 1921 року 103 жыхары, 25 двароў.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У 1942 року нацысты спалілі вёску; моладзь вывезеная на прымусовыя працы ў Нямеччыну, астатнія жыхары пераселеныя ў Паддубна[8].

Па вайне вёска адноўленая.

Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 161 жыхар; 1921 год — 103 жыхары, 25 двароў; 1959 год — 153 жыхары (перапіс); 1970 год — 123 жыхары; 1999 год — 40 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 33 жыхары, 17 двароў; 2005 год — 33 жыхароў, 18 двароў[5]; 2010 год — 20 жыхароў; 2012 год — 22 жыхары, 13 двароў[1]

Транспарт

Аўтадарога Н547 Шчарбы — Аляксандраўка[9].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads