Шчарбы (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шчарбы́[2] (таксама — Шчэ́рбы[3][4]) — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Шчарбы ўваходзяць у склад Шчарчоўскага сельсавету.
Remove ads
Геаграфія
Шчарбы знаходзяцца за 36 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 19 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі на лініі Баранавічы — Берасьце. Рэчка Левая Лясная.
Мінуўшчына
За расейскім часам — у Гарадзечанскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. Паводле перапісу 1897 року 383 жыхары, 46 двароў. На пачатку XX стагодзьдзя 406 жыхароў.
За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[6]. У 1921 року 548 жыхароў, 139 двароў.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1959 год — 283 жыхары (перапіс); 1970 год — 291 жыхар; 1999 год — 80 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 69 жыхароў, 45 гаспадарак; 2005 год — 58 жыхароў, 40 двароў[3]; 2010 год — 40 жыхароў
Транспарт
Аўтамабільная дарога Н547 Шчарбы — Аляксандраўка[7].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads