Аляксей Тупчы
украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксе́й Ту́пчы (па-ўкраінску: Олексій Тупчій; нар. 22 жніўня 1986 году, Первамайск, УССР) — былы ўкраінскі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Кар’ера
Першым трэнэрам гульца зьяўляецца Канстанцін Дацэнка. У юнацтве выступаў за кіеўскія РВУФК і «Зьмена-Абалонь».
У 2004 годзе трапіў у беларускі клюб «Дняпро-Трансмаш» з гораду Магілёва, які на наступны сэзон пачаў называцца «Дняпро». У лютым 2007 году знаходзіўся на праглядзе ў клюбе «Мэталюрг-Кузбас»[2]. Улетку 2009 году быў на праглядзе ў калінінградзкай «Балтыцы»[3]. У 2009 годзе Аляксей разам з «Дняпром» стаў бронзавым прызэрам чэмпіянату Беларусі. 1 ліпеня 2010 году дэбютаваў у эўракубках у выязным матчы кваліфікацыі Лігі Эўропы супраць альбанскага «Лячы» (1:1)[4], Тупчы пачаў матч у аснове, але на 86 хвіліне быў заменены на Максіма Карповіча. Пазьней Аляксей Тупчы адгуляў у двух прайграных матчах супраць гішпанскага «Вільярэалу» (7:1 паводле сумы двух матчаў).
У студзені 2011 году перайшоў на правах вольнага агента ў «Віцебск». У складзе клюбу ў чэмпіянаце Беларусі дэбютаваў 2 красавіка 2011 году ў выязным матчы супраць берасьцейскага «Дынама» (3:0). Пасьля непрацяглага знаходжаньня ў табарах клюбаў «Белшына» й «Гомель», вярнуўся ў клюб з Магілёва. У студзені 2014 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[5]. У лютым 2015 году падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[6]. У студзені 2016 году перайшоў у «Гарадзею»[7]. У ліпені 2017 году вярнуўся ў магілёўскі «Дняпро»[8]. У лютым 2018 году падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[9]. З 2019 году выступае за клюб «Горкі»[10].
Remove ads
Дасягненьні
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2009
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads