Алішкі (Монькаўскі павет)
вёска ў Монькаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алі́шкі (польск. Oliszki) — вёска ў Польшчы, у міжрэччы Нарава і Нерасьлі. Уваходзяць у склад гміны Хорашч Монькаўскага павету Падляскага ваяводзтва.
Remove ads
Назва
Ала (Alo, Allo) — імя германскага паходжаньня[2]. Апроч таго, этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Alisz (Alusz, Alesz, Alsz, Halsz)[3].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].
Remove ads
Гісторыя
У пачатку XX ст. Алішкі ўваходзілі ў склад Беластоцкага павету Гарадзенскай губэрні[7].
Насельніцтва
- 1905 год — 189 чалавек[8]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads