Анатоль Кунцэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Анатоль Кунцэвіч
Remove ads

Анато́ль Кунцэ́віч (псэўданім: Анатоль Сумны; 14 красавіка 1912, магчыма в. Ялоўка, гміна Ялоўка — ?) — беларускі грамадзкі й царкоўны дзеяч, паэт, сябар Літаратурнай сустані «Баявая Ўскалось». З канца 40-х жыў у Сыднэі (Аўстралія), быў прыхільнікам Беларускае Цэнтральнае Рады.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Псэўданімы ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Анатоль Кунцэвіч нарадзіўся 14 красавіка 1912 году на Беласточчыне, магчыма, у вёсцы Ялоўцы. Паводле іншых зьвестках, ён нарадзіўся 14 чэрвеня ў Пінску. Але гэта малаверагодна, бо ў паваенных дакумэнтах ён сам указваў, што нарадзіўся на Беласточчыне. Бацька яго ў Ялоўцы быў сьвятаром. Там, у Ялоўцы, Анатоль у 1924 годзе паступіў у Віленскую духоўную сэмінарыю. А пасьля сэмінарыі скончыў яшчэ факультэт праваслаўнага багаслоўя Варшаўскага ўнівэрсытэту.

У 1926 годзе юнака забралі на вайсковую службу. Служыў ён у 81-м палку пяхоты ў Берасьці. А пасьля службы вярнуўся дамоў і прыняў духоўны сан. Пасьвяціў яго ў духоўны сан пазьнейшы мітрапаліт Аляксандар Іназемцаў у Пінску.

У Нямеччыне

У 1942 годзе Анатоль Кунцэвіч выехаў у Нямеччыну. Разам зь ім выехалі жонка й двое іх сыноў — Мікола й Юрык, ягоны брат Мікалай з жонкай, а таксама маці з бацькам. Спадар Анатоль працаваў настаяцелем праваслаўнай царквы ў Нортгайме. Адтуль ён зьвярнуўся з прашэньнем да япіскапа Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (БАПЦ) Сяргея Ахатэнкі, каб той прыняў яго пад ягоную юрысдыкцыю і прызначыў настаяцелем праваслаўнай парафіі пры лягеры ў Гановэры. Хутка ягоную просьбу задаволілі. І Кунцэвіч быў прызначаны настаяцелем праваслаўнага прыходу БАПЦ у лягеры ДП у Гановэры.

Thumb
Браты Мікалай і Анатоль Кунцэвічы (зьлева направа) са сваімі жонкамі, іхняя маці з унукамі — сынамі Анатоля.

Сьвятарскія абавязкі Анатоль Кунцэвіч выконваў шчыра й аддана. Па хадайніцтву епархіяльнага эканома і сакратара Міколы Дзямідава, пастановай кіраўніцтва БАПЦ ад 2 студзеня 1949 году за вельмі карысную і пасьпяховую дзейнасьць і за арганізацыю царкоўна-прыхадзкога жыцьця сярод праваслаўных беларусаў, протаіерэю Анатолю Кунцэвічу была выказаная падзяка і просьба да Ўладыкі Сяргея Ахатэнкі ўзнагародзіць яго чарговай протаіерэйскай узнагародай. А таксама прызначыць Анатоля Кунцэвіча благачынным прыходаў БАПЦ на ангельскую зону і даручыць яму далейшую арганізацыю новых прыходаў і часовае адміністрацыйнае кіраўніцтва імі ў ангельскай зоне да прызначэньня адпаведных настаяцеляў. Гэта была для Кунцэвіча прыемная навіна. І ён з новай сілай узяўся за працу.

У 1944 знаходзіўся ў Бэрліне. Разам зь Сяргеем Хмарам, Васілём Вярбінам, Васілём Вірам спрабуе аб’яднаць беларускіх паэтаў у Нямеччыне. Анатоль Сумны і яго сябры-паэты падрыхтавалі й вясною 1945 году выдалі літаратурны альманах «Ускалось». Але ангельскія самалёты зьнішчылі гэтае выданьне разам з друкарняй. А паэты паразьехаліся па розных краінах сьвету[1].

У Аўстраліі

Але хутка Уладыка Сяргей пакінуў Нямеччыну і выехаў у Аўстралію, у Сыднэй. За ім выехаў і Анатоль Кунцэвіч. У 1952 годзе ў Сыднэі ўжо дзейнічала парафія БАПЦ, у якой набажэнствы праводзіў сьвятар Зялінскі, да якога далучыўся і протаіерэй Анатоль Кунцэвіч. Тамака Кунцэвіч таксама прымаў удзел у працы Беларускага Аб’яднаньня ў Новым Паўднёвым Уэльсе, дапамагаў беларусам набажэнствамі. Але, як і большасьць сьвятароў БАПЦ, Анатоль Кунцэвіч мусіў працаваць і яшчэ ў іншым месцы, імаерна, займаўся фізычнай працай. А калі ў 1957 годзе Уладыка Сяргей пераехаў у Пэрт, то Кунцэвіч адыйшоў ад грамадзкай беларускай справы і ад царкоўнай.

Анатоль Сумны ўваходзіў у рэдакцыйную калегію часопіса «Баявая Ўскалось», перапісваўся зь Сяргеем Хмарам. Праўда, сваіх вершаў Сумны друкаваў мала. Адзін верш «Маліцьба» быў адшуканы ў часопісе «Баявая Ўскалось» (1970, № 10).

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Мікалай Кунцэвіч

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads