Ангот

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ангот (Анкуд, Янкот, Янгут) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Ангод або Ангот (Angodus, Angod[1], Angot[2][3][4]) — імя германскага паходжаньня[5][6]. Іменная аснова ан- (эн-) (імёны ліцьвінаў Энель, Янвін, Улеб; германскія імёны Enilo, Anoin, Uleifr) паходзіць ад гоцкага *ana[7], стараверхненямецкага ano 'дзед, продак'[8], а аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) — ад гоцкага guþs 'Бог'[9], gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: mit Angot von Nerwekiten (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[11]; Роман Енкотович… Анкудъ Куприянович (1 ліпеня 1542 году)[12]; Panas, Jurko Ankudowiczy (1561 год)[13]; Ankudowicz (1669 год)[14]; Jp. Paweł Ankudowicz. Jp. Ludwik Ankudowicz (24 кастрычніка 1765 году)[15].

Remove ads

Носьбіты

У канцы XVIII ст. на гістарычнай Полаччыне адзначаўся шляхецкі род Анкудовічаў[17].

Яхімецкія-Янгуты (Jachimecki-Jangut) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[18].

Анкуды і Анкудовічы — літоўскія шляхецкія роды[19].

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Нямецкі энцыкляпэдыст XVII ст. Марцін Цайлер(ru), які карыстаўся шматлікімі гістарычнымі працамі і геаграфічнымі апісаньнямі, у сваім дапоўненым і перапрацаваным «Іншым апісаньні Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага»[16] зазначаў, што ў Інтэрбургу (стаіць на паўднёвым беразе ракі Прэголы) «у часы Генэнбэргера(en), жылі амаль толькі літоўцы, і звыш 15 тысячаў былі шаўцамі»

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads