Андрэйкі

вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэ́йкі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1846 годзе вёска маёнтку Вузла Вялейскага павету Віленскай губэрні, валоданне графа К. І. Тызэнгаўзу. У 1904 годзе ў Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, працавала школа граматы, дзе ў 1896—1897 навучальным годзе вучыліся 20 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак.

У 1921 годзе — вёска Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 году — Пастаўскага павету Віленскага ваяводзтва).

З 12 кастрычніка 1940 году — у Брусоўскім, з 1 кастрычніка 1973 году — Вузьлянскім сельсаветах Мядзельскага раёну Вялейскай, з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году — Менскай вобласьці, з 23 сакавіка 1987 году — у Сваткаўскім сельсавеце.

У Вялікую Айчынную вайну ў верасьні 1943 году нацысты алкам спалілі вёску, забілі 12 жыхароў. 5 вяскоўцаў загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе. Пасьля вайны вёска аднавілася.

У 1949 годзе арганізаваны калгас «Звязда». З 15 красавіка 1954 году ў складзе калгасу імя Леніна (да 9 лістападу 1961 году — калгас імя Сталіна з цэнтрам у вёсцы Сваткі), з 1994 году — у аграфірме «Зара», з сакавіка 1997 году — у сельскагаспадарчым прадпрыемстве імя М. Танка (цэнтар — вёска Сваткі).

Remove ads

Насельніцтва

  • 1846 год — 30 двароў, 249 жыхароў
  • 1868 год — 285 жыхароў
  • 1904 год — 425 жыхароў
  • 1908 год — 465 жыхароў
  • 1921 год — 81 двор, 438 жыхароў[2]
  • 1940 год — 85 двароў, 293 жыхары
  • 1960 год — 281 жыхар
  • 1997 год — 42 двары, 78 жыхароў
  • 2009 год — 36 чалавек[3]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads