Андрэй Саковіч (футбаліст)

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Сяргеевіч Саковіч (нар. 15 красавіка 1992 году) — беларускі футбаліст, брамнік рагачоўскага «Дняпра».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец футбольнага клюбу «Гомля». З 2008 году выступаў за дубль. У сэзоне 2010 году быў першым брамнікам фарм-клюбу «Гомель-2», які спаборнічаў у Другой лізе. З 2012 году стаў асноўным брамнікам дубля. Тады ж пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Гомель» 12 ліпеня 2012 году ў матчы Лігі Эўропы супраць фарэрскага «Вікінгура» (4:0). 25 лістапада 2012 году згуляў свой першы матч у Найвышэйшай лізе супраць «Белшыны» (1:3).

З 2013 году зьнікнуў з асноўнага складу, толькі зрэдку трапляў на лаўку запасных, пераважна выступаючы за дубль. У выніку ў сьнежні 2014 году пакінуў гомельскі клюб[3]. Аднак празь некаторы час «Гомель» пакінуў таксама асноўны брамнік Андрэй Клімовіч, і Саковіч вярнуўся ў каманду, у лютым 2015 падоўжыўшы кантракт[4]. Сэзон 2015 году Андрэй пачаў у якасьці асноўнага брамніка «Гомля». З жніўня саступіў месца ў асноўным складзе Алегу Кавалёву, але ў кастрычніку вярнуў месца ў старце. Пасьля вылету «Гомля» ў Першую лігу застаўся ў камандзе, але ў сэзоне 2016 году не зьяўляўся на полі. У жніўні 2016 году, скасаваўшы кантракт з «Гомлем», стаў гульцом «Ліды»[5], дзе стаў галоўным брамнікам. Па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2016 году пакінуў лідзкі клюб[6].

У студзені 2017 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам», які ачольваў былы трэнэр «Гомля» Алег Кубараў[7]. Аднак ужо ў сакавіку 2017 году пакінуў «Шахцёр», гэтак і не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах[8], і неўзабаве далучыўся да «Белшыны»[9]. У складзе бабруйскага клюба стаў асноўным брамнікам. Па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2017 году пакінуў «Белшыну». У студзені 2018 году стаў гульцом жыткавіцкага ЮАС[10]. Быў першым брамнікам жыткавіцкага клюбу. У сакавіку 2019 году скасаваў кантракт з ЮАС і неўзабаве далучыўся да наваполацкага «Нафтану», дзе чаргаваўся ў складзе зь Яўгенам Грэмзам.

У студзені 2020 году далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка»[11]. Аднак, ня здолеў замацавацца ў складзе, згуляўшы толькі ў адным матчы — 6 чэрвеня супраць «Асіпавічаў» у Кубку Беларусі. У ліпені 2020 году скасаваў кантракт з клюбам[12] і неўзабаве далучыўся да «Гарадзеі», дзе стаў другім брамнікам, тройчы згуляў за каманду ў Найвышэйшай лізе і адзін раз у Кубку Беларусі. У сакавіку 2021 году стаў гульцом гомельскага «Паперпрама», дзе быў асноўным брамнікам у Другой лізе. У сакавіку 2023 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[13], але ў студзені 2024 году зышоў з каманды.

Міжнародная

У 2012—2013 гадах прыцягваўся да зборнай Беларусі (да 21 году), але пераважна заставаўся на лаўцы запасных. Адзіны раз выйшаў на поле 14 жніўня 2012 году ў матчы супраць зборнай Чарнагорыі на турніры памяці Валера Лабаноўскага ў Кіеве.

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads