Алег Кавалёў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Але́г Кавалёў (нар. 24 траўня 1987 году) — беларускі футбаліст, брамнік «Гомля».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец «Гомля». Доўгі час гуляў за клюбны дубль гамельчукоў. У першай палове сэзону 2008 году спаборнічаў у Другой лізе ў складзе гомельскага ДБК-Гомель. Пасьля вярнуўся ў «Гомель», за які дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 9 лістапада 2008 году, адгуляўшы увесь матч супраць «Нёману» (0:1). У сэзоне 2009 году выступаў за дубль, а ў 2010 годзе дапамог гамельчукам перамагчы ў Першай лізе, згуляўшы ў пяці матчах. З 2011 году выступаў у Першай лізе за ДБК-Гомель, а пасьля таго, як ён спыніў існаваньне ў пачатку 2013 году, стаў гульцом рэчыцкага «Ведрыча-97», які пазьней быў пераназваны ў «Рэчыцу-2014». У гэтых клюбах трывала гуляў у асноўным складзе.
Зь сьнежня 2014 году трэнаваўся разам з «Гомлем». У лютым 2015 году падпісаў кантракт з клюбам[4]. У «Гомлі» стаў другім брамнікам пасьля Андрэя Саковіча, а ў жніўні і верасьні 2015 году зьяўляўся ў пачатковым складзе. У лютым 2016 году падоўжыў кантракт з гамельчукамі[5]. У сэзоне 2016 году быў першым брамнікам «Гомля», правёўшы ад пачатку да сканчэньня ўсе 26 матчаў Першай лігі, у якіх прапусьціў 11 мячоў і дапамог камандзе атрымаць перамогу ў турніры. У першай палове сэзону 2017 году быў другім брамнікам гомельскай каманды пасьля Канстанціна Рудзянка, а ўлетку, калі Рудзянок перайшоў у берасьцейскае «Дынама», пачаў выходзіць у стартавым складзе. У сьнежні 2017 году на год падоўжыў кантракт з «Гомлем»[6]. У сэзоне 2018 году саступіў месца асноўнага брамніка Дзьмітру Дудару. У сьнежні 2018 году падоўжыў пагадненне з гомельскім клюбам на сэзон 2019 году[7].
У сэзоне 2019 году звычайна выконваў ролю другога брамніка пасьля Дзяніса Каўлінава. У сьнежні 2019 году на адзін год падоўжыў кантракт з «Гомлем»[8]. У сэзоне 2020 году ў якасьці першага брамніка дапамог камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. Застаўся ў клюбе ў 2021 годзе, пачаўшы сэзон асноўным брамнікам, пасьля часьцей саступаў месца на полі Яўгену Іваненку. У студзені 2022 году падоўжыў пагадненьне з гомельскім клюбам да канца 2022 году[9]. У сэзоне 2022 быў другім брамнікам пасьля Дзяніса Садоўскага.
У студзені 2023 году падпісаў новы кантракт з «Гомлем» да сканчэньня сэзону 2023 году[10]. Пачынаў сэзон 2023 году асноўным брамнікам каманды, зь лета згубіў сваё месца ў браме на карысьць Уладзіславу Ігнацьеву. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[11], але бараніў колеры толькі другой каманды клюбу ў Другой лізе.
Remove ads
Дасягненьні
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2022
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads