Антонішкі
вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анто́нішкі[3] — вёска ў Гервяцкім сельсавеце Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца ў 34 км на паўночны ўсход ад Астраўца, 37 км ад чыг. ст. Гудагай на лініі Маладэчна-Вільня, 261 км ад Горадні.
У 19 стагодзьдзі вёска ў складзе маёнтка Сакалойці, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 1860 годзе вёска, мела 15 рэвіскіх душ, знаходзілася ва ўладаньні памешчыка Рэйнэ. У 1870 г. вёска, Варнянская воласьць, Сакалойцінская сельская грамада. У 1897 годзе ў вёсцы было 9 двароў, 58 жыхароў. У 1905 годзе ў вёсцы жылі 36 чалавек, якія апрацоўвалі 26 дзесяцін зямлі. У 1909 годзе 3 гаспадаркі, 68 чалавек. Ад 1922 году ў складзе Польскай Рэспублікі. У 1938 годзе вёска, 11 гаспадарак, 56 жыхароў, Гервяцкая гміна Віленска-Троцкага павету Віленскага ваяводзтва. У лістападзе 1939 году далучаная да БССР. Ад 12 кастрычніка 1940 г. вёска ў Рымдзюнскім сельсавеце Астравецкага раёну Вілейскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну акупаваная нямецка-фашыстоўскімі войскамі ад канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году. Ад 20 верасьня 1944 году ў Маладэчанскай вобласьці, ад 20 студзеня 1960 году ў Гарадзенскай вобласьці. Ад 26 сьнежня 1962 году ў Гервяцкім сельсавеце Смаргонскага, ад 6 студзеня 1965 году — Астравецкага раёнаў. У 1970 годзе 65 чалавек. У 2004 годзе было 5 гаспадарак, 8 жыхароў.
Remove ads
Выбітныя ўраджэнцы
- Альгерд Бульба (1884—1939) — беларускі грамадзкі дзеяч, этнограф, крытык і публіцыст.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads