Артур Лясько

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Артур Лясько (нарадзіўся 25 траўня 1984 году, Баранавічы, БССР) — колішні беларускі футбаліст, брамнік.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

«Дынама» Менск

Пачаў займацца футболам у ДЮСШ роднага гораду Баранавічы[3]. Да шаснаццаці гадоў трэніраваўся ў родным горадзе, потым прыехаў у Менск, паступіўшы ў РДУВАР. У васямнаццаць гадоў патрапіў у «Дынама»[4]. Спачатку гуляў у дублі, потым за «Дынама-Юні», але потым трапіў у асноўную каманду. У 2004 годзе разам з камандай перамог у чэмпіянаце Беларусі. Таксама ў камандзе правёў 8 матчаў у эўракубках.

У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі супраць «Гомелю», Лясько атрымаў цяжкую траўму. Раман Васілюк, нападнік «Гомелю» выйшаў з Артурам сам насам, ён кінуўся напярэймы й адбылося сутыкненьне. Каленам Васілюк трапіў у галаву Лясько, іншай нагой — у жывот, пасьля чаго Артур страціў прытомнасьць і ачуняў толькі ў шпіталі. Дыягназ лекараў — закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсеньне мозгу, закрытае траўматычнае пашкоджаньне кішэчніка, правай ныркі й падстраўнікавай залозы[4].

«Крыўбас»

У лютым 2008 году падпісаў кантракт з крывароскім «Крыўбасам»[5]. У камандзе саступаў месца асноўнага брамніка спачатку Яўгену Баравіку, а пасьля Ісьлі Хідзі. У асноўным Лясько гуляў за дубль, а за аснову «Крыўбасу» правёў толькі два матчы супраць данецкага «Шахтару» (4:2) й харкаўскага «Мэталісту» (1:3). У сьнежні 2009 году Артур Лясько разарваў кантракт з «Крыўбасам» і атрымаў статус вольнага агента[6].

«Пюнік»

Узімку 2010 году знаходзіўся на праглядзе ў менскім МТЗ-РІПА[7]. У сакавіку 2010 году быў запрошаны сэлекцыянэрамі «Пюніку» на прагляд. Пасьля шэрагу гульняў, у якіх паказаў выдатную гульню, быў заключаны кантракт з клюбам[8]. Разам з клюбам аформіў хет-трык, у выглядзе чэмпіёнскіх мэдалёў, кубка й супэркубка Армэніі. У 25-ці праведзеных матчах — 13 былі згуляныя на нуль.

Пасьля «Пюніку»

Пасьля заканчэньня сэзону перайшоў у «Менск», зь якім заключыў кантракт на два гады[9]. У жніўні 2013 году пакінуў «Слуцак» і перайшоў у «Гомель», зь якім заключыў кантракт да канца сэзону[10]. У студзені 2014 году вярнуўся ў «Слуцак»[11]. У сакавіку 2017 году перайшоў у менскае «Тарпэда»[12], якое пакінуў у чэрвені 2017 году[13]. У жніўні 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Баранавічы»[14]. У студзені 2018 году перайшоў у клюб «Ліда»[15], які пакінуў у жніўні 2018 году[16]. У жніўні 2018 году перайшоў у клюб «Энэргетык-БДУ»[17].

Remove ads

Дасягненьні

Дынама Менск

Пюнік

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads