Арцём Булойчык

беларускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арцём Булойчык (нарадзіўся 16 чэрвеня 1992 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

З 2009 году выступаў за дубль менскага «Дынама». У 2010 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды ды гуляў у Лізе Эўропы. Сэзон 2012 году прапусьціў праз траўмы. У красавіку 2013 году далучыўся да «Менску», але ня даў рады і там. Звычайна выходзіў на замену. У студзені 2014 году пакінуў менскі клюб. У сакавіку 2014 стаў гульцом «Бярозы-2010»[3]. Другую палову сэзону 2014 году прапусьціў праз пашкоджаньні, а па сэзоне пакінуў каманду[4]

У лютым 2015 году знаходзіўся на праглядзе ў «Гомлі», паводле вынікаў якога клюб ня стаў прапаноўваць паўабаронцу кантракт[5]. У выніку, у красавіку 2015 году Булойчык далучыўся да клюбу Першай лігі Латвіі «1625 Ліепая»[6].

У жніўні вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом першалігавага «Дняпра»[7]. Быў гульцом асноўнага складу ў другой палове сэзону 2015 году. У пачатку 2016 году разам з камандай рыхтаваўся да новага сэзону, але ў красавіку, за тыдзень да пачатку чэмпіянату, кантракт з клюбам быў скасаваны[8], і Арцём узмоцніў склад «Промня». У ліпені 2016 году перайшоў у іншы сталічны клюб — «Тарпэда»[9][10], у сьнежні таго ж году па заканчэньні кантракта пакінуў «Тарпэда»[11].

У пачатку 2017 трэнаваўся разам з бабруйскай «Белшынай», а ў сакавіку зноў далучыўся да «Промня» і неўзабаве падпісаў кантракт[12][13]. У якасьці трывалага гульца асноўнага складу дапамог камандзе прабіцца ў Найвышэйшую лігу. Сэзон 2018 году пачынаў у першай адзінаццатцы, аднак з жніўня страціў месца ў асноўным складзе.

У студзені 2019 году пакінуў «Прамень»[14] і неўзабаве прыяднаўся да НФК[15]. Першую палову сэзону 2019 году прапусьціў праз траўмы, але зь ліпеня пачаў зьяўляцца на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 году склаў працоўную ўгоду з «Гомлем»[16]. У жніўні таго ж году пакінуў клюб[17].

Міжнародная

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на Кубку Садружнасьці 2012 году ў Санкт-Пецярбургу, згуляўшы 2 матчы.

Трэнэрская

У другой палове 2020 году, завяршыўшы кар’еру, працаваў трэнэрам у структуры «Энэргетыка-БДУ». У студзені 2021 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб асноўнай каманды «Віцебску»[18], таксама ачольваў рэзэрвовую каманду. Пакінуў віцебскі клюб у чэрвені 2022 году[19] і хутка далучыўся да калінінградзкай «Балтыкі»[20]. У лістападзе 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі A[21].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads