Арцём Быкаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арцём Генадзевіч Быкаў (нар. 19 кастрычніка 1992 году, Менск, Беларусь) — беларускі футбаліст, паўабаронца берасьцейскага «Дынама». Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачынаў кар’еру ў «Зорцы-БДУ», а ў 2011 годзе перайшоў у менскае «Дынама», дзе спачатку выступаў за дубль. Першую палову 2012 году правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010», а пасьля вяртаньня стаў зьяўляцца ў асноўным складзе «Дынама».

У сэзоне 2013 году замацаваўся на пазыцыі апорнага паўабаронцы, дзе нярэдка стаў зьяўляцца ў стартавым складзе. 22 верасьня 2013 году ў канцы матча супраць «Нёману» здарыўся канфлікт паміж Быкавым і Гі Стэфанам Эсамэ[5], з-за якога Арцём быў на некаторы час адхілены ад асноўнага складу. Адразу пасьля вяртаньня, 26 кастрычніка 2013 году, забіў свой першы гол у чэмпіянаце, з далёкай адлегласьці паразіўшы браму «Гомлю».

У сэзоне 2014 году заставаўся асноўным апорным паўабаронцам менчукоў, часам гуляў як флянгавы паўабаронца. 20 ліпеня 2014 году падчас матчу зь берасьцейскім «Дынама» атрымаў цяжкую траўму ў сутыкненьні зь Любэнам Нікалавым, вярнуўся на поле толькі ў лістападзе 2014 году. У жніўні 2015 году аддадзены ў арэнду клюбу «Менск» да канца сэзону[6]. У складзе «Менску» замацаваўся ў асноўным складзе на пазыцыі левага паўабаронцы. Па заканчэньні сэзону вярнуўся ў «Дынама»[7]. У сэзоне 2016 году трывала гуляў у аснове дынамаўцаў, часам выкарыстоўваўся на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Сэзон 2017 году пачынаў у цэнтры паўабароны, пазьней стаў выступаць у якасьці левага абаронцы. У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[8]. У жніўні 2018 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў сталічны клюб[9] і неўзабаве падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[10]. У складзе берасьцейскай каманды стаў гуляць у пачатковым складзе. Сэзон 2019 году таксама пачынаў у асноўным складзе, аднак у траўні атрымаў траўму, і да канца сэзону зьяўляўся на полі толькі эпізадычна. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з «Дынама» на сэзон 2020 году[11].

У студзені 2021 году вярнуўся ў менскае «Дынама»[12], дзе стаў гульцом стартавай адзінаццаткі. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[13]. Улетку 2024 году прыяднаўся да грэцкага клюбу «Лямія»[14][15][16]. У складзе грэцкай каманды ня здолеў замацавацца, згуляўшы вобмаль матчаў у стартавым складзе, а апошнія матчы чэмпіянату ўвогуле на полі не зьяўляўся. У лютым 2025 году вярнуўся ў складзе берасьцейскага «Дынама»[17][18].

Міжнародная

18 траўня 2014 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірану. У 2015—2016 гадах не выклікаўся ў зборную, а 1 чэрвеня 2017 году пасьля доўгага перапынку зноў згуляў за нацыянальную каманду, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матчу супраць зборнай Швайцарыі (0:1). З 2018 году чарговы раз заставаўся па-за складам зборнай, пакуль 2 чэрвеня 2021 году не згуляў у таварыскім матчы супраць зборнай Азэрбайджану (1:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.

Remove ads

Дасягненьні

«Дынама» Берасьце:

«Дынама» Менск:

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads