Арцём Шуманскі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арцём Алегавіч Шуманскі (нар. 25 лістапада 2004 году) — беларускі футбаліст, нападнік расейскага клюбу ЦСКА і зборнай Беларусі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Пачынаў займацца футболам у родным Віцебску, а вясной 2019 году далучыўся да барысаўскага БАТЭ, з 2020 году пачаў выступаць за дубль, дзе замацаваўся на наступны год, а таксама стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ 22 чэрвеня 2021 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1), дзе адгуляў першы тайм. 22 кастрычніка 2021 году ўпершыню згуляў у найвышэйшай лізе, зьявіўшыся на замену ў канцы сустрэчы з гарадзенскім «Нёманам» (2:0). У сэзоне 2022 году рэгулярна зьяўляўся ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.

У сьнежні 2022 году абвесьціў аб тым, што пакідае БАТЭ[3], і ў студзені 2023 году падпісаў кантракт з кіпрскім «Арысам»[4]. 18 чэрвеня 2024 году «Арыс» абвесьціў аб пераходзе нападніка ў расейскі ЦСКА[5], паводле зьвестак БАТЭ на гэтым трансфэры зарабіў блізу 200 тысяч эўра[6]. Дэбютаваў за клюб 24 жніўня, зьявіўшыся на замену ў хатнім матчы шостага тура супраць тальяцінскага «Акрону». 24 траўня 2025 году адзначыўся першым голам за ЦСКА, пацэліўшы мяч на 90-й хвіліне сустрэчы ў браму «Пары».

Remove ads

Дасягненьні

«Арыс»:

ЦСКА:

  • Уладальнік Кубка Расеі: 2025
  • Уладальнік Супэркубка Расеі: 2025

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads