Бакуны (Лінаўскі сельсавет)

вёска ў Лінаўскім сельсавеце Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Бакуны (Лінаўскі сельсавет)
Remove ads

Бакуны́[3] (таксама — Бакуны-1[4]) — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лінаўскага сельсавету. Знаходзіцца за 12 км на поўдзень ад Пружанаў, 10 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва на 2012 год — 228 жыхароў, 95 двароў.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад імя «Бакун» — размоўнага варыянту імя Абакум — па імі папа Абакума, галоўнага прыхільніка стараверства. У Бакунах пражывалі ягоныя пасьлядоўнікі[5].

Мінуўшчына

За расейскім часам — у Байкоўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 256 дзесяцін, школа; фальварак у складзе маёнтку Ляўковічаў Байкі Букрабаўшчына[6]. У 1886 року ў вёсцы 152 жыхары, 13 двароў, праваслаўная царква, школа. На пачатку XX стагодзьдзя ў вёсцы 207, у фальварку 9 жыхароў.

За польскім часам — вёска ў гміне Байкі Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[7]. У 1921 у вёсцы 133 жыхары, 25 двароў; у фальварку 213 жыхароў, 2 дамы.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. З 12 кастрычніка 1940 па 12 жніўня 1957 і з 15 жніўня 1974 па 18 лістапада 2005 — цэнтар сельсавету.

Remove ads

Інфраструктура

Дом культуры, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, крама.

Фэльчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня.

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 152 жыхары, 13 двароў
  • XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 216 жыхароў; 1921 год — 346 жыхароў, 27 двароў; 1959 год — 263 жыхары (перапіс); 1970 год — 257 жыхароў; 1999 год — 336 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 338 жыхароў, 119 двароў[8]; 2010 год — 215 жыхароў; 2012 год — 228 жыхароў, 95 двароў[1]

Транспарт

Аўтамабільная дарога Н528 Аранчыцы — Бакуны — Вінец[9].

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Капліца могілкавая — сямейнае пахаваньне Ляўковічаў[10]
  • Помнік землякам, загінулым у Вялікую Айчынную вайну
  • Помнік Васілю Чапаеву

Страчаная спадчына

  • Царква (1834)
  • Фальварак

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads