Балашы (Мядзельскі раён)

вёска ў Мядзельскім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Балашы́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Кабыльніцкага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1904 годзе вёска Занарачанскай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, 155 жыхароў; працавала царкоўна-прыходская школа, у якой у 1896-97 навучальным годзе вучыліся 13 хлопчыкаў. У 1908 г. вёскі Балашы 1-я (6 двароў, 97 жыхароў) і Балашы 2-я (2 двары, 33 жыхары).

З 12.10.1940 году у Шэметаўскім сельсавеце Сьвірскага раёну Вялейскай вобласьці, з 20.09.1944 г. у Маладэчанскай вобласьці, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёну, з 20.01.1960 г. таго ж раёна Менскай вобласьці, з 05.08.1954 г . вёска ў Сырмескім сельсавеце.

У 1949 годзе вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Сьветлы шлях» (цэнтар — вёска Малая Сырмеж). З 20.03.1954 г. вёска ў калгасе імя Малянкова (08.08.1957 г. перайменаваны ў калгас імя Калініна), з 27.11.1973 г. — у калгасе імя Калініна (цэнтар — вёска Старлыгі).

У 2004 годзе перададзена з Сырмескага сельсавету ў склад Нарацкага сельсавету[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1960 год — 66 жыхароў
  • 1997 год — 11 двароў, 18 жыхароў
  • 2009 год — 17 чалавек[3]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads