Балдыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Балдыка (Болдыка, Болдык), Бальдыка (Бальцік, Больцік) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Бальдыка або Балдыка (Baldiko, Baldicke[1], Baldiho) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бірыбольд, Румбольд, Рыбалт; германскія імёны Beribald, Rumbold, Ribald) паходзіць ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[3][4].
Адпаведнасьць імя Баўдзейка германскаму імю Baltichus (Baldiho) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].
Пад 1446 годам у Польшчы адзначалася вёска Baldiky (пазьнейшая Bełdyki) каля Макава Мазавецкага (цяпер Мазавецкае ваяводзтва)[6].
У Прусіі адзначалася прозьвішча Baldich[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Станиславъ Балъдыка самъ. Матеи Балдычичъ самъ (1528 год)[8]; Bołdyka (1571 год)[9]; Balcikowna (1671—1681 гады)[10]; Piotrok Boltcik, słobożanin. Syn — Ambros. Bracia: Symon, Iwan (1722 год)[11].
Remove ads
Носьбіты
- Станіслаў Балдыка і Мацей Бальдычыч — бельскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Болдыкі (Bołdyk) гербу Юнчык — літоўскі шляхецкі род[12].
Бальдыка (Baldyka) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[13].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася вёска Болдзікава (Болдиково) у Амсьціслаўскім ваяводзтве[14].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads