Рыбалт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рыбалт (Рыбальт, Рыбэльт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Рыбальд (Ribald, Ribaldus[1]) і Бальдарых (Baldarich) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Ditricus, Hindrich, Erik) паходзіць ад гоцкага reiks 'магутны'[3], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[4], а аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бальдвін, Бірыбольд, Румбольд; германскія імёны Baldwin, Beribald, Rumbold) — ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[5][6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Bałdrzych (Bałdrzyk)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ян Рибалтъ[8], Станиславъ Рибалтъ[9], Янъ Петровичъ Рибалт[10] (1528 год); з Дорогичина… Рыбалты (1533—1535 гады)[11]; село Рыбалты[12], Ольшево Рибалты[13], Петръ Рыбалть[14], Миколай Рыбалть[15], Янъ Якубовичъ Рыбалть[16], Бартошъ Яновичъ Рыбалть… Янъ Петровичъ Рыбалть[17] (1567 год); люди в том селе Древиниках… Миколаи Рыбалтъ Ромашковичъ з сынми Щепаном а Стасемъ (5 траўня 1582 году)[18]; Krzysztof Rybałtowicz (16 траўня 1661 году)[19]; woytowstwo Litewskie… wieś Żydźiewicze… Michał Rybałta… Jakub Rybałta… Maćiey Rybałta (чэрвень 1733 году)[20]; Rybałtowicz (1861—1864 гады)[21].

Remove ads

Носьбіты

Рыбэльты (Rybelt) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[24].

Рыбальт (Rybalt) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[25].

На гістарычным Падляшшы існуе вёска Рыбалты, на гістарычнай АршаншчынеРыбалтова.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads