Баравікі (Пружанскі раён)
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Баравікі́[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мокраўскага сельсавету. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Пружанаў, за 32 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце. Насельніцтва на 2012 год — 38 жыхароў, 26 двароў.
Remove ads
Назва
Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі можа паходзіць ад слова «бор», бо паселішча было заснаванае ля сясновага бору; або ад назвы прафэсіі баравіка-печніка, які ўмеў ладзіць бораў — частку дымаходу ад печы да асноўнага коміну[4].
Мінуўшчына
За расейскім часам — у Рудніцкай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 675 дзесяцінаў[5]. Паводле перапісу 1897 року 403 жыхары, 60 двароў; на пачатку XX стагодзьдзя 472 жыхары.
За польскім часам — у гміне Руднікі Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[6].
З 1939 року ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 — у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1970 року ў вёсцы 230 жыхароў, у 2003 — 72 жыхары, 39 двароў.
Remove ads
Насельніцтва
Транспарт
Аўтамабільная дарога Н529 Калядзічы — Ражковічы — Ляжайка[8].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads