Барбара Радзівіл (Завіша)
(1690—1770) жонка Мікалая Фаўстына Радзівіла From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барба́ра Радзіві́л (у дзявоцтве Заві́ша; 3 сьнежня 1690 — 15 лютага 1770) — грамадзкая і палітычная дзяячка Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўніца шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», дачка Крыштапа Станіслава, ваяводы менскага, і Тэрэзы з Тышкевічаў.
У часы бескаралеўя ў 1733 была адной з ініцыятараў стварэньня канфэдэрацыі Наваградзкага ваяводзтва, скіраванай супраць кандыдата на сталец Станіслава Ляшчынскага. У 1736 наведала Санкт-Пецярбург, дзе атрымала вельмі прыхільны прыём пры расейскім імпэратарскім двары.
Была адной з найбольш палітычна актыўных прадстаўнікоў групоўкі Радзівілаў. Сачыла за абраньнем прыхільных да Радзівілаў дэпутатаў на Наваградзкім, Слонімскім, Ваўкавыскім, Гарадзенскім і Лідзкім сойміках[1].
Выйшла замуж 4 сьнежня 1710 за Мікалая Фаўстына Радзівіла. У шлюбе мела 6 дачок і 8 сыноў, у тым ліку Ўдальрыка Крыштапа, Альбрэхта, Юрыя, Станіслава.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads