Барысава (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бары́сава[1] — вёска ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, на шашы М1 (E30), за 4 км на поўдзень ад Кобрыню, 47 км ад Берасьця. Барысава ўваходзіць у склад Кіселявецкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1563: сяло Барысавічы, дзе жылі зямяне Барысаўцы знаходзілася каля Кобрыню[2].
- 1890: вёска Балоцкай воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, у ёй налічвалася 238 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: пасёлак — 245 дзесясін зямлі (разам з в. Замосьце і пас. Кісялёўцы) і маёнтак, уладаньне Восіпа Віткоўскага, 156 дзесясін зямлі.
- 1897: 32 двары, 241 жыхар, меліся хлебазапасны магазін, ветраны млын, піцейная ўстанова. Маёнтак налічваў 15 жыхароў.
- 1905: вёска (351 жыхар) і маёнтак (6 жыхароў).
- 1911: вёска налічвала 318 жыхароў.
- 1921: у складзе міжваеннай Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, 19 двароў, 150 жыхароў, працавала школа; фальварак – 1 двор, 12 жыхароў.
- 1939: у складзе Беларускай ССР
- 15 студзеня 1940: у Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці
- 12 кастрычніка 1940 — 16 ліпеня 1954: у Хідрынскім сельсавеце
- 1940: 50 двароў 301 жыхар, дзейнічаў цагельны завод (6 рабочых, 200 тыс. цаглін за сэзон)
- 1941—1945: у Вялiкую Айчынную вайну Барысава акупавана нямецкімі войскамі з чэрвеня 1941 году да ліпеня 1944 году
- 1999: 179 гаспадарак, 460 жыхароў, у складзе калгасу «Новы шлях» (з 2004 «Магдалінскі»; цэнтар — в. Магдалін). Працуе пачатковая школа.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 432 чалавекі
- 2005 год — 187 двароў, 492 чалавекі
- 1999 год — 454 чалавекі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads